Вы тут

Дзесяць лясных пажараў патушаныя ў Беларусі за суткі


У Беларусі за мінулыя суткі ліквідаваныя 10 лясных пажараў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Фота: pixabay.com

Адразу чатыры выпадкі ўзгарання зафіксавана ў Брэсцкай вобласці, па два - у Гомельскай і Мінскай абласцях, па адным - у Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Так, з агнём двойчы змагаліся ў Пінскім лясгасе, разавыя пажары адбыліся ў Баранавіцкім, Целяханскім, Рагачоўскім, Калінкавіцкім, Лідскім, Старобінскім, Слуцкім і Касцюковіцкім лясгасах.

З пачатку пажаранебяспечнага сезона ўжо адбыліся 193 лясныя пажары па ўсёй краіне. Агульная плошча ўзгаранняў склала амаль 150 га.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.