Вы тут

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект па пытаннях аховы здароўя


Дэпутаты на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя», перадае БелТА.


Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў 11 красавіка. Ім прапануецца карэкціроўка законаў «Аб ахове здароўя» і «Аб дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартах» з улікам практыкі іх прымянення.

Палажэнні праекта закона накіраваны на ўдасканаленне норм, якія датычацца аказання медыцынскай дапамогі, кантролю медыцынскай дзейнасці, а таксама прафесійнай падрыхтоўкі медыцынскіх работнікаў, і прадугледжваюць надзяленне ўрада паўнамоцтвамі на ўстанаўленне асаблівасцей фінансавання дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, якія не прайшлі медыцынскую акрэдытацыю, рэгуляванне пытанняў медыцынскай і сацыяльнай рэабілітацыі асоб з сіндромам залежнасці ад наркатычных і іншых псіхаактыўных рэчываў, а таксама ўвядзенне добраахвотнай медыцынскай акрэдытацыі арганізацый аховы здароўя на адпаведнасць нацыянальным крытэрыям медыцынскай акрэдытацыі.

На дзяржаўную ўстанову «Дзяржфармнагляд» ускладаюцца функцыі кантролю за абарачэннем медыцынскіх вырабаў. Замацоўваецца магчымасць правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці ў арганізацыях, якія нараўне з асноўнай дзейнасцю ажыццяўляюць медыцынскую. Устанаўліваюцца асаблівасці работы ўніверсітэцкіх клінік. Прадастаўляюцца магчымасці забеспячэння асобных катэгорый пацыентаў за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў лекавымі сродкамі, не ўключанымі ў Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў. Удасканальваецца постдыпломная падрыхтоўка ўрачоў-спецыялістаў у клінічнай ардынатуры.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.