Вы тут

Інавацыйны метад ацэнкі прыбярэжных зон распрацаваў студэнт БДУ


Ідэя праекта належыць трэцякурсніку факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Івану Князеву і яго навуковаму кіраўніку, старшаму выкладчыку кафедры глебазнаўства і ГІС Аляксею Сазонаву.


Прыбярэжныя палосы — гэта тэрыторыі вакол ахоўных вадаёмаў, на якіх дзейнічаюць абмежаванні гаспадарчай дзейнасці. Напрыклад, у гэтых зонах забаронена праводзіць раскопкі, будаўніцтва, паркаваць транспарт, пасвіць жывёл і інш. Пераважна межы прыбярэжных зон устанаўліваюцца ў залежнасці ад характарыстык глебавага покрыва. На сённяшні дзень для вызначэння ўласцівасцяў лакальных глебаў навукоўцы выкарыстоўваюць спецыяльныя глебавыя карты, якія складзены «ўручную» з дапамогай складаных палявых даследаванняў. Аднак гэты працэс можна спрасціць і паскорыць, калі яго аўтаматызаваць.

Для гэтых мэт студэнт прыдумаў інавацыйны метад вызначэння межаў прыбярэжных палос, які ўключае тры этапы: лазернае сканіраванне мясцовасці, аналіз дадзеных касмічнай мультыспектральнай здымкі і навучанне нейроннай сеткі на аснове атрыманых дадзеных. Каб вызначыць дакладнасць прапанаванага падыходу, студэнт праверыў яго на практыцы.

Для пачатку з дапамогай дрона ён правёў паветранае лазернае сканіраванне прыбярэжных тэрыторый на вучэбна-геаграфічнай станцыі БДУ «Заходняя Бярэзіна». Таксама былі ўлічаны дадзеныя аб расліннасці, атрыманыя праз касмічную мультыспектральную здымку. Вынікам яго працы стала стварэнне лічбавай мадэлі рэльефу рэгіёна. Пасля чаго мадэль прааналізавалі з дапамогай праграмнага комплексу ГІС, каб вызначыць тыпы і размяшчэнне глебаў на карце. Вынікі параўналі з эталоннай глебавай картай і прышлі да высновы, што метад глебавага картаграфавання на аснове штучнага інтэлекту здольны дасягаць досыць высокай дакладнасці.

Апошнім этапам стала ацэнка прыбярэжных зон па контуры гідраморфных глебаў. Устаноўленыя ў даследаванні межы прыбярэжных палос амаль цалкам супалі з межамі, апісанымі ў дзяржаўнай зямельна-інфармацыйнай сістэме.

Такім чынам, інавацыйны падыход, распрацаваны Іванам Князевым, можа быць скарыстаны для папярэдняга вылучэння прыбярэжных палос. У будучыні плануецца прымяняць гэты метад пры прагназаванні глебавага покрыва і яго ўласцівасцей.

Распрацоўка студэнта БДУ перамагла ў конкурсе прыродаахоўных ГІС-праектаў у рамках VIII Міжнароднага семінара «Сучасныя тэхналогіі ў дзейнасці ААПТ: ГІС, ДЗЗ», які завяршыўся 19 мая ў Нацыянальным парку «Нарачанскі».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.