Вы тут

Ялфімаў: сацыяльная арыентаванасць нашай дзяржавы — гэта арыентаванасць на народны інтарэс


Сацыяльная арыентаванасць нашай дзяржавы — гэта арыентаванасць на народны інтарэс. Аб гэтым заявіў БелТА палітолаг Вадзім Ялфімаў.


«Мы заявілі аб сацыяльнай арыентаванасці дзяржавы. Я ўжо шмат разоў гэта тлумачыў для розных аўдыторый. Гэта маё асабістае меркаванне. Але я глыбока перакананы, што Прэзідэнт прапанаваў фармулёўку сацыяльна арыентаванай дзяржавы таму, што ў той момант сказаць сацыялістычнае было да смерці падобна, — адзначыў Вадзім Ялфімаў. — Вось простую рэч вам скажу. Мілошавіча, Югаславію задушылі толькі па адной простай прычыне. Спачатку Албанію сталі абвінавачваць, што гэта фашысцкі рэжым, таму што там з сярпом і молатам бегалі, але потым перакінуліся на Мілошавіча. Ён застаўся апошнім кіраўніком адначасова сацыялістычнай або камуністычнай партыі ў Еўропе, вось яго і трэба было закончыць. Таму мудра зрабіў наш Прэзідэнт. Ён не заявіў, не падставіўся, што мы сацыялізм будуем. Але тое, што сацыяльная справядлівасць у аснове сацыялістычнай эканомікі і дзяржавы — гэта абсалютная праўда. І калі мы гаворым аб сацыяльнай арыентаванасці нашай дзяржавы, вы павінны разумець, што гэта арыентаванасць на народны інтарэс».

У нас у цэнтры ўвагі дзяржавы — простыя людзі, працоўны народ. «І менавіта гэту ідэю мы раней пачалі, мы яе падтрымалі і ні ў якім разе не павінны выпусціць з рук», — сказаў палітолаг.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.