Вы тут

Вучэбныя зборы па тэрытарыяльнай абароне завяршыліся ў Гомелі і Мазыры


Вучэбныя зборы па тэрытарыяльнай абароне завяршыліся ў Гомелі і Мазыры. Ваеннаабавязаных, якія на справе даказалі гатоўнасць у любы момант абараніць сваю малую радзіму, узнагародзілі ў абласным цэнтры ў час урачыстага завяршэння збору, перадае БелТА.


Як адзначыў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў, на працягу апошніх 20 дзён ваеннаабавязаныя адточвалі навуку абараняць сваю тэрыторыю, свае сем’і, сваю свабоду, мірнае неба над галавой. Ён звярнуў увагу: мудры выраз «хочаш міру — рыхтуйся да вайны» застаецца актуальным ва ўсе часы. «Нельга спадзявацца на выпадак, наўдачу, трэба трымаць порах сухім, рыхтаваць баяздольную армію, узбройвацца, абучаць воінаў, кожнага да абароны сваёй Радзімы. Сучасныя ж палітычныя рэаліі такія, і аб гэтым штодзень гаворыць наш Прэзідэнт, што Беларусь спрабуюць уцягнуць у вайну. Недружалюбныя нам краіны-суседзі год ад году павялічваюць аб’ёмы фінансавання на ваенныя патрэбы, узмоцненымі тэмпамі пераўзбройваюць арміі, павялічваюць колькасць узброеных сіл», — падкрэсліў намеснік старшыні.

«І ў гэтых умовах мы павінны, мы абавязаны зрабіць усё для захавання суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. У гэтым сэнсе не апошняя роля адводзіцца тэрытарыяльнай абароне. Арганізацыя тэрытарыяльнай абароны пачалася не ўчора, яна вядзецца з пачатку 2000-х гадоў. За гэты час адпрацаваны ўсе пытанні яе планавання і ўдасканалення», — зрабіў акцэнт Дзмітрый Алейнікаў.

«Апошнія вучэнні, правільна выкананыя пастаўленыя задачы даюць магчымасць упэўнена гаварыць: тэрытарыяльная абарона — важны складнік ваеннай бяспекі», — рэзюмаваў ён.

Дзмітрый Алейнікаў

Камандзір узвода аховы тэрытарыяльнай абароны лейтэнант Валянцін Окунеў, які прыняў удзел у вучэбным зборы, падзяліўся, што за гэтыя 20 дзён для сябе адкрыў шмат новага — і ў тактычным плане, і ў пытаннях камандавання асабовым складам. «Дух, настрой у кожнага быў баявы. Усе аб’ядналіся. Навыкі, якія мы набылі ў гэтых вучэннях, вельмі каштоўныя», — сказаў ён.

«Выкажу агульнае меркаванне і скажу, што важнейшым складнікам абаронных мерапрыемстваў у Беларусі з’яўляецца тэрытарыяльная абарона. Сёння кожны мужчына павінен умець абараняць сябе, сваю сям’ю, месца, дзе жыве і працуе, а значыць, і сваю дзяржаву. Гэта і ёсць патрыятызм у самым высокім яго разуменні», — перакананы радавы запасу Аляксей Зайцаў.

Ён звярнуў увагу: цяпер у свеце неспакойна. «Інтарэсы бяспекі нашай краіны патрабуюць гатоўнасці ў любую мінуту стаць на абарону Радзімы. Таму і ў далейшым гатовы з гонарам і годнасцю выконваць усе пастаўленыя задачы па абароне краіны», — запэўніў ён.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.