Вы тут

Саюзныя парламентарыі абмяркуюць праграму па фарміраванні аб’яднаных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў


Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па энергетыцы і транспарце пройдзе 6 чэрвеня ў Наваполацку на тэрыторыі завода «Палімір», паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу сходу.


«Дэпутаты разгледзяць саюзную праграму па фарміраванні аб’яднаных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў», — адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, плануецца абмеркаванне прапаноў па стварэнні экспертнай групы для прапрацоўкі пытання аб функцыянаванні адзінага транспартнага рынку Саюзнай дзяржавы.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства энергетыкі Расіі, Міністэрства эканомікі Беларусі, Міністэрства эканамічнага развіцця РФ, Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі, Міністэрства транспарту РФ, ПАТ «Транснафта», канцэрна «Белнафтахім», Наваполацкага гарвыканкама.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.