Вы тут

З пачатку года на пераездах БЧ адбылося 5 няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам


З пачатку года на пераездах Беларускай чыгункі адбылося пяць няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-цэнтр БЧ.


2 чэрвеня, напярэдадні Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах, Беларуская чыгунка праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку і папярэджанне няшчасных выпадкаў. Ва ўсіх раёнах рэспублікі, дзе маюцца чыгуначныя пераезды, як мінімум на адным з іх арганізавана дзяжурства з удзелам работнікаў дыстанцый пуці БЧ і супрацоўнікаў ДАІ. Кіроўцам уручаюць тэматычныя памяткі і нагадваюць пра правілы праезду праз чыгунку, а таксама выяўляюць парушальнікаў. Акрамя гэтага дадаткова правяраюць тэхнічны стан пераездаў.

На сёння на Беларускай чыгунцы дзейнічае больш за 1,7 тыс. пераездаў. Кожны год для забеспячэння бяспекі руху БЧ праводзіць іх камісійнае абследаванне з наступнай ліквідацыяй выяўленых недахопаў.

З пачатку бягучага года на пераездах Беларускай чыгункі адбылося пяць няшчасных выпадкаў, шэсць чалавек атрымалі смяротныя траўмы.

«Аналіз дарожна-транспартных здарэнняў паказвае, што сутыкненні на чыгуначных пераездах адбываюцца па віне кіроўцаў, якія выязджаюць на чыгуначны пераезд, ігнаруючы забараняльныя паказанні пераезнай сігналізацыі», — адзначылі ў прэс-цэнтры.

БЧ заклікае вадзіцеляў і пешаходаў строга выконваць правілы бяспекі пры перасячэнні чыгуначных пераездаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.