Авіяцыйных лагістаў пачнуць рыхтаваць у Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу БДАА.
Сёлета адбудзецца першы ў гісторыі Акадэміі набор курсантаў па прафілізацыі «Лагістыка авіяцыйных перавозак». Абітурыентаў будуць набіраць на базе агульнай вышэйшай адукацыі.
Калі абітурыент вырашыў рэалізаваць сябе ў гэтай спецыяльнасці, яму неабходна падаць у прыёмную камісію сертыфікаты ЦЭ/ЦТ па беларускай або рускай мове, матэматыцы і англійскай мове.
Як растлумачылі ў прэс-службе, авіяцыйны лагіст — рознабакова развіты спецыяліст. У ходзе навучання курсанты вывучаць сучасныя бізнес-тэхналогіі, а пасля выпуску змогуць працаваць як у авіяцыйных арганізацыях, так і ў любых іншых лагістычных кампаніях.
Лагістыка авіяцыйных перавозак — сфера дзейнасці, якая звязана з эфектыўным планаваннем, арганізацыяй, ажыццяўленнем і кантролем перавозак грузаў і пасажыраў самалётамі, верталётамі і іншым паветраным транспартам.
Прэв’ю: БДАА
Ваенны карэспандэнт павінен быць гатовы да ўсяго!
Камарын: аб чым маўчыць Днепр.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?