Вы тут

Віцебскі абласны камітэт БРСМ правядзе абласную ваенна-патрыятычную гульню «Зарніца. Паўночны рэгіён»


Ваенна-патрыятычная гульня адбудзецца 7 чэрвеня на базе 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Яе ўдзельнікамі стануць больш за 100 членаў Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку і ўдзельнікаў ваенна-патрыятычных клубаў вобласці.


У спартыўна-прыкладным мнагаборстве ўдзельнікі паспаборнічаюць у кіданні гранаты, падцягванні на перакладзіне, узняцці тулава са становішча седзячы, а таксама ў бегу на дыстанцыі 1000 метраў. Ваенізаваная эстафета будзе ўключаць у сябе разборку, зборку аўтамата Калашнікава, аказанне першай даўрачэбнай дапамогі «пацярпеламу» і транспарціроўку «параненага». Таксама для ўдзельнікаў ваенна-патрыятычнай гульні прадугледжаны конкурс па страявой падрыхтоўцы і стральба з пнеўматычнай вінтоўкі.

З лістапада па май у Віцебску праходзіла адукацыйная праграма Маладзёжных атрадаў аховы правапарадку БРСМ. На абласной ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца. Паўночны рэгіён» кожны ўдзельнік праграмы атрымае сертыфікат.

Арганізатарамі гульні з’яўляюцца Віцебскі абласны камітэт БРСМ пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама, 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, галоўнага ўпраўлення па адукацыі арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.