Вы тут

Спёка і месцамі навальніцы прагназуюцца ў Беларусі 8 чэрвеня


Паведамілі ў Белгідрамеце.


У чацвер уначы будзе невялікая, а ўдзень пераменная воблачнасць. Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў уначы слабы, удзень 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-13 градусаў, а месцамі — плюс 15 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 22-28 градусаў, а па паўднёвым усходзе ў некаторых раёнах — да плюс 20-21 градуса.

Сіноптыкі папярэдзілі, што на большай частцы тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (5-ы клас). Аб’яўлены чырвоны ўзровень небяспекі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.