Вы тут

ЦТ па беларускай мове сёння плануюць напісаць больш за 3 тыс. абітурыентаў


Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове плануюць напісаць больш за 3 тыс. абітурыентаў па краіне. Пра гэта БелТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.


«Па ўзроўні складанасці і структуры тэсты ў параўнанні з цэнтралізаваным экзаменам не мяняюцца. Правілы правядзення іспыта таксама застаюцца ў сіле. Сістэма ацэньвання вынікаў ЦТ будзе такая ж, як была на цэнтралізаваным экзамене. Табліцы адпаведнасці першасных і тэставых балаў па беларускай мове апублікаваны, яны ўсе ўжо вядомы. Азнаёміцца з імі можна на сайце РІКВ», — распавёў Юрый Міксюк.

Іспыт па беларускай мове пачнецца па ўсёй краіне адначасова — у 11.00. РІКВ рэкамендуе прыбыць у пункты правядзення ЦТ загадзя, лепш за ўсё за 30 хвілін. Пры сабе абавязкова трэба мець запоўнены і зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, ID-карта (пластыкавая смарт-карта), від на жыхарства ў Беларусі, пасведчанне бежанца, даведка, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу), а таксама гелевую або капілярную ручку з чарніламі чорнага колеру, просты калькулятар дазволены толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы. Тых, хто прыбудзе на экзамен пасля выкрыцця пакетаў з тэстамі, у аўдыторыі не пусцяць.

У пачатку экзамену пры атрыманні матэрыялаў удзельнік ЦТ абавязаны праверыць адпаведнасць нумары варыянту бланка адказаў нумары варыянту педагагічнага тэсту. Абітурыент запаўняе вобласць рэгістрацыі бланка адказаў і запісвае нумар бланка адказаў у пропуск. Падчас іспыту выходзіць з аўдыторыі дазваляецца толькі па ўважлівай прычыне, напрыклад, з-за дрэннага самаадчування або ў туалет. Рабіць гэта варта толькі ў суправаджэнні арганізатара, які забяспечвае правядзенне ЦТ па-за аўдыторыяй. Пры выхадзе з аўдыторыі абітурыент павінен пакінуць экзаменацыйныя матэрыялы і лісты для працоўных запісаў на працоўным месцы побач з пашпартам. Час адсутнасці ў аўдыторыі ўключаецца ў агульны час экзамену.

Забароны на ЦТ стандартныя. Нельга праносіць і выкарыстоўваць у аўдыторыях, дзе праводзіцца экзамен, любыя прадметы, акрамя дакумента, які сведчыць асобу, ручкі, пропуску і калькулятара (толькі на ЦЭ па хіміі і фізіцы). Таксама нельга фальсіфікаваць даныя ў вобласці рэгістрацыі бланка адказаў, мяняцца месцамі ў аўдыторыі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, карыстацца дапамогай іншых удзельнікаў. Пакараюць за ўнясенне інфармацыі ў бланк адказаў пасля заканчэння часу іспыту, за наяўнасць пры сабе сродкаў сувязі, электронна-вылічальнай тэхнікі, фота-, аўдыё- і відэаапаратуры, а таксама шпаргалак на любых носьбітах. Акрамя таго, забаронена выносіць з аўдыторый і пункта правядзення ЦЭ экзаменацыйныя матэрыялы, лісты для рабочых запісаў, пісьмовыя нататкі, фатаграфаваць экзаменацыйныя матэрыялы, размаўляць у аўдыторыях, абменьвацца чым-небудзь з іншымі ўдзельнікамі ЦЭ, адвольна выходзіць з аўдыторыі і перамяшчацца па пункце правядзення без суправаджэння педработніка.

Інфармацыю аб выніках ЦТ можна атрымаць на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сертыфікат удзельнік атрымае ў пункце, у якім ён праходзіў ЦТ, пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, з якім абітурыент праходзіў тэставанне, дакумента аб адукацыі і пропуску з адзнакай «Тэставанне прайшоў». Пропуск пры гэтым будзе канфіскаваны.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.