Вы тут

ЦТ па грамадазнаўстве праходзіць сёння ў Беларусі


Цэнтралізаванае тэсціраванне па грамадазнаўстве праходзіць сёння ў Беларусі, паведамляе БелТА.


Прайшлі ўжо два прадметы цэнтралізаванага тэсціравання — беларуская і руская мовы. Сёння абітурыенты здаюць ЦТ па грамадазнаўстве. Іспыт пачаўся адначасова па ўсёй краіне — у 11.00. Усе пункты здачы цэнтралізаванага тэсціравання, а іх па краіне 41, гатовы да прыёму абітурыентаў.

Пры сабе абітурыенты, якія здаюць грамадазнаўства, павінны мець запоўнены і зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, ID-карта (пластыкавая смарт-карта), від на жыхарства ў Беларусі, пасведчанне бежанца, даведка, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу), а таксама гелевую або капілярную ручку з чарніламі чорнага колеру. Тых, хто прыбылі ў пункты пасля выкрыцця пакетаў з матэрыяламі — у аўдыторыі не дапусцяць.

Нельга праносіць і выкарыстоўваць у аўдыторыях, дзе праводзіцца экзамен, любыя прадметы, акрамя дакумента, які сведчыць асобу, ручкі, пропуску і калькулятара (толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы). Таксама нельга фальсіфікаваць дадзеныя ў галіне рэгістрацыі бланка адказаў, мяняцца месцамі ў аўдыторыі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, карыстацца дапамогай іншых удзельнікаў. Пакараюць за ўнясенне інфармацыі ў бланк адказаў пасля заканчэння часу выпрабаванні, за наяўнасць пры сабе сродкаў сувязі, электронна-вылічальнай тэхнікі, фота-, аўдыё- і відэаапаратуры, а таксама шпаргалак на любых носьбітах. Акрамя таго, забаронена выносіць з аўдыторый і пункта правядзення ЦТ экзаменацыйныя матэрыялы, лісты для рабочых запісаў, пісьмовыя нататкі, фатаграфаваць экзаменацыйныя матэрыялы, размаўляць у аўдыторыях, абменьвацца чым-небудзь з іншымі ўдзельнікамі цэнтралізаванага тэсціравання, адвольна выходзіць з аўдыторыі і перамяшчацца па пункце правядзення без суправаджэння педработніка.

Вынікі ЦТ можна даведацца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сертыфікат удзельнік атрымае ў пункце, у якім ён праходзіў ЦТ, пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, з якім абітурыент праходзіў тэставанне, а таксама дакумента аб адукацыі і пропуску з адзнакай «Тэставанне прайшоў». Пропуск пры гэтым будзе канфіскаваны.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.