У Нацыянальным банку Беларусі заявілі, што з 28 чэрвеня стаўка рэфінансавання зніжаецца з 9,75% да 9,5% гадавых, паведамляе БелТА.
У гэты ж час памер стаўкі па крэдыце овернайт зніжаецца з 10, 75% да 10, 5% гадавых, а стаўкі па дэпазіце овернайт — з 8,75% да 8,5% гадавых. Такое рашэнне прынята праўленнем Нацбанка сёння на пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы.
Паведамляецца, што тэндэнцыя запаволення інфляцыйных працэсаў захоўваецца. У маі спажывецкія цэны знізіліся адносна красавіка гэтага года на 0,3%. Чакаецца, што паказчык гадавога прыросту спажывецкіх цэн не перавысіць узровень 5%.
Будучыя рашэнні па стаўцы рэфінансавання Нацбанк будзе прымаць з улікам фактычнай і чаканай дынамікі інфляцыі, а таксама ацэньваючы рызыкі з боку ўнутраных і знешніх умоў і рэакцыі на іх фінансавых рынкаў.
Прэв’ю: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».