Вы тут

ЦТ па біялогіі сёння плануюць напісаць больш за 8,1 тыс. абітурыентаў


Цэнтралізаванае тэсціраванне па біялогіі сёння плануюць напісаць больш за 8,1 тыс. абітурыентаў. Пра гэта БелТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.


«На цэнтралізаванае тэсціраванне па біялогіі зарэгістравалася 8 112 абітурыентаў. Іспыт пачнецца ў 11.00, усе пункты гатовыя прымаць удзельнікаў ЦТ», — сказаў Юрый Міксюк.

Дырэктар РІКВ нагадаў аб правілах правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, яны традыцыйныя. У пункт здачы ЦТ варта прыбыць хоць бы за паўгадзіны. Пры сабе абавязкова трэба мець запоўнены і зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, ID-карта (пластыкавая смарт-карта), від на жыхарства ў Беларусі, пасведчанне бежанца, даведка, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу), а таксама гелевую або капілярную ручку з чарніламі чорнага колеру, просты калькулятар дазволены толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы. Тых, хто спазніліся і прыбылі ў пункты пасля распячатвання пакетаў з матэрыяламі — у аўдыторыі не дапусцяць.

Забароны на ЦТ стандартныя. Нельга праносіць і выкарыстоўваць у аўдыторыях, дзе праводзіцца экзамен, любыя прадметы, акрамя дакумента, які сведчыць асобу, ручкі, пропуску і калькулятара (толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы). Таксама нельга фальсіфікаваць даныя ў вобласці рэгістрацыі бланка адказаў, мяняцца месцамі ў аўдыторыі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, карыстацца дапамогай іншых удзельнікаў. Пакараюць за ўнясенне інфармацыі ў бланк адказаў пасля заканчэння часу іспыту, за наяўнасць пры сабе сродкаў сувязі, электронна-вылічальнай тэхнікі, фота-, аўдыё- і відэаапаратуры, а таксама шпаргалак на любых носьбітах. Акрамя таго, забаронена выносіць з аўдыторый і пункта правядзення ЦТ экзаменацыйныя матэрыялы, лісты для рабочых запісаў, пісьмовыя нататкі, фатаграфаваць экзаменацыйныя матэрыялы, размаўляць у аўдыторыях, абменьвацца чым-небудзь з іншымі ўдзельнікамі цэнтралізаванага тэсціравання, адвольна выходзіць з аўдыторыі і перамяшчацца па пункце правядзення без суправаджэння педработніка.

Вынікі ЦТ можна даведацца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сертыфікат удзельнік атрымае ў пункце, у якім ён праходзіў ЦТ, пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, з якім абітурыент праходзіў тэставанне, а таксама дакумента аб адукацыі і пропуску з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў». Пропуск пры гэтым будзе канфіскаваны.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.