Згодна з рашэннем Праўлення Нацыянальнага банка, з 28 чэрвеня стаўка рэфінансавання зніжаецца з 9,75 % да 9,5 % гадавых, стаўка па крэдыце авернайт — з 10,75 % да 10,5 % гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт — з 8,75 % да 8,5 % гадавых.
Як адзначылі ў прэс-службе Нацбанка, захоўваецца тэндэнцыя запаволення інфляцыйных працэсаў. У маі спажывецкія цэны знізіліся адносна красавіка бягучага года на 0,3 %. На гэтым фоне паказчык гадавой інфляцыі паменшыўся да 3,7 % з 4,7 % месяцам раней. Захоўваецца таксама ўстойлівая дынаміка да запаволення асноўных кампанентаў індэкса спажывецкіх цэн. Гадавая базавая інфляцыя запаволілася да 3,3 % з 4,6 % у папярэднім месяцы, трэндавая інфляцыя — да 3,4 % з 4,6 %. У найбліжэйшыя месяцы на фоне чаканых нізкіх месячных значэнняў інфляцыі паказчык гадавога прыросту спажывецкіх цэн не перавысіць узровень 5 %.
Працягваецца аднаўленне беларускай эканомікі, адзначылі ў Нацбанку. Падтрымку росту ВУП аказвае паступовае павелічэнне ўнутранага спажывання, якое суправаджаецца супастаўным ростам прапановы тавараў і паслуг. Пашырэнне плацежаздольнага попыту падтрымліваецца за кошт крэдытных рэсурсаў банкаў у нацыянальнай валюце, даступнасць якіх для арганізацый і грамадзян павысілася на фоне зніжэння працэнтных ставак.
Праінфляцыйныя рызыкі па-ранейшаму ацэньваюцца як умераныя. Застаюцца павышанымі тэмпы прыросту рублёвай грашовай масы, што шмат у чым звязана з працэсамі дэвалютызацыі эканомікі. Адначасова захоўваецца высокая доля ліквідных актываў у структуры грашовых зберажэнняў насельніцтва ва ўмовах стрыманай ашчаднай актыўнасці грамадзян.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».