Вы тут

Па бульбе і агародніне страт не назіраецца


Аб сітуацыі на палях карэспандэнту БелТА расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Ядлоўскі.


«Ападкі крыху палепшылі сітуацыю на палях. Аднак на збожжавыя і рапс гэта практычна ніяк не паўплывала, паколькі цяпер ідзе завяршэнне фарміравання ўраджаю. Адзначу, што ў выпадку недабору аб'ёмаў збожжа яго можна будзе дакупіць у іншых краін, таму тут праблем не будзе. Пры гэтым ападкі яшчэ ўплываюць на прадукцыйнасць траў, кукурузы і іншых тэхнічных культур», — сказаў Васіль Ядлоўскі.

Паводле яго слоў, уборка траў першага ўкосу ўжо завяршаецца і пачата ўборка другога ўкосу. На 25 чэрвеня другім укосам убрана 45 тыс. тон у Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.

«У сувязі з тым, што прадукцыйнасць траў з-за недахопу вільгаці меншая, чым у мінулым годзе, аб'ёмы нарыхтоўкі крыху ніжэйшыя. Разам з тым у мэтах нівеліравання недабору травяных кармоў праводзіцца пэўная работа. У першую чаргу ідзе сяўба прамежкавых культур. На гэты момант пасеяна ўжо 42 тыс. га, а ў мінулым годзе было 18 тыс.га. Пры гэтым тэмпы з кожным днём нарастаюць», — падкрэсліў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча.

Акрамя таго, ён дадаў, што ідзе бяспокрыўная сяўба траў (высяванне толькі шматгадовых траў. — «Зв.») і яе аб'ёмы ў гэтым годзе ў два разы большыя, чым у мінулым.

«Па агароднінных і кармавых культурах, а таксама па бульбе страт не назіраецца. Іх стан не выклікае вялікіх апасенняў. Усё будзе залежаць ад таго, як далей будуць складвацца ўмовы надвор'я», — рэзюмаваў Васіль Ядлоўскі.


Мовай лічбаў

У цэлым па краіне травы першага ўкосу скошаны на 1331,4 тыс. га, што складае 100,1 працэнта ад плана. У Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 91,4 працэнта запланаваных плошчаў, а Магілёўскай — 95,3 працэнта. У Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях першы ўкос траў ужо завершаны.

Травы другога ўкосу скошаны на 70,2 тыс. га. У Брэсцкай вобласці першы ўкос праведзены на 29,7 тыс. га, Віцебскай — 0,79 тыс. га, Гомельскай — 4,05 тыс. га, Гродзенскай — 8,67 тыс. га, Мінскай — 25,7 тыс. га і Магілёўскай — 1,32 тыс. га.

Травы ўбраны з 1286,6 тыс. га, што складае 96,6 працэнта да скошанага. Пашкоджаных засухай пасеваў збожжавых на корм убрана з 22,3 тыс. га плошчаў. Нарыхтавана 215,3 тыс. т сена — 22,4 працэнта да плана, 5786,3 тыс. т сенажу — 42,3 працэнта (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 160,8 тыс. т), 48,5 тыс. т зернесенажу і 169,7 тыс. т сіласу — 0,88 працэнта.

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн тон адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 18,4 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу — 13,7 млн т (у тым ліку ў палімернае пакаванне 1 млн т), сена — 962,1 тысячы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.