Вы тут

28 чэрвеня адбудзецца пасяджэнне дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў


Пасяджэнне дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца 28 чэрвеня. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Палаты прадстаўнікоў.


У другім чытанні будуць разгледжаны законапраекты «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях судаўладкавання і статусу суддзяў», «Аб змяненні законаў па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання», праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці», «Аб змяненні Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя», «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, стратэгічнай экалагічнай ацэнкі і ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове атмасфернага паветра», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб змяненні законаў па пытаннях ахоўнай дзейнасці», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «аб гарадскім электрычным транспарце і метрапалітэне».

У адным чытанні плануецца разгледзець праекты законаў «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2022 год», «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2022 год», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб стварэнні і функцыянаванні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.