Вы тут

Чалавечыя астанкі знойдзены ў раёне крушэння батыскафа «Тытан»


Чалавечыя астанкі знойдзены ў раёне крушэння батыскафа «Тытан» з турыстамі на борце. Пра гэта паведамляюць РИА Новости са спасылкай на берагавую ахову ЗША.


Мяркуецца, што гэта астанкі ўдзельнікаў экспедыцыі, якія знаходзіліся на борце апарата. Фармальны аналіз астнакаў правядуць медыцынскія службы.

Знойдзеныя абломкі батыскафа «Тытан» раней даставілі на сушу, удакладняе агенцтва. З імі ў порт Сэнт-Джонс канадскай правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор вярнулася судна Horizon Arctic, якое прыняло ўдзел у выратавальнай аперацыі.

«Тытан» знік 18 чэрвеня менш чым праз 2 гадзіны пасля апускання. У той момант апарат спускаўся да абломкаў «Тытаніка» ў Атлантычным акіяне. На борце батыскафа знаходзіліся заснавальнік амерыканскай OceanGate Expeditions Стоктон Раш, французскі даследчык Поль-Анры Наржэоле, брытанскі мільярдэр Хаміш Хардынг, а таксама бізнесмен з Пакістана Шахзада Давуд і яго сын Сулейман.

Пазней стала вядома, што апарат разбурыўся ў выніку выбуху, усе пяцёра людзей, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Расследаванне трагедыі працягваецца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.