Канікулы — выдатная магчымасць знаходзіць час для любімых заняткаў. Напрыклад, пераглядзець добрыя анімацыйныя фільмы, да таго ж у кампаніі бацькоў. У найбліжэйшыя выхадныя на тэлеканале «Беларусь 3» пакажуць «Казку пра зорнага хлопчыка», а на «Беларусь 2» — анімацыйную стужку «Карлік Нос».
Абодва фільмы сёлета адзначаюць круглыя даты з моманту выхаду. Так, дзіцячая музычная казка вытворчасці «Беларусьфільма» ўбачыла свет у 1983 годзе. Зняў яе рэжысёр Леанід Нячаеў як экранізацыю па матывах «Хлопчыка-зоркі» і іншых казак Оскара Уайльда. Гэта гісторыя пераўтварэння казачнага персанажа пад уплывам любові. І ўвасобілі яе на экране шматлікія таленавітыя акцёры, дзе і Ларыса Панамарэнка, Павел Чарнышоў, Расціслаў Янкоўскі і іншыя. Чакайце сеанс у эфіры сацыякультурнага тэлеканала раніцай у суботу, 1 ліпеня.
У нядзелю, 2 ліпеня, днём на тэлеканале «Беларусь 2» — анімацыйны фільм «Карлік Нос», зняў яго рэжысёр Ілья Максімаў у 2003 годзе. І гэта ўжо чароўны і захапляльны аповед пра вечную сілу любові і сяброўства, створаны па матывах класічных казак Вільгельма Гаўфа. Тут дабро змагаецца са злом, герояў чакаюць выпрабаванні, а пасля шчаслівы фінал, аднак ці ўсе дойдуць да яго?..
Ролі агучвалі Альберт Асадулін, Алена Шульман, Наталля Данілава, Віктар Сухарукаў і іншыя. Анімацыйны фільм здабыў шмат узнагарод, сярод якіх, напрыклад, Гран-пры на Міжнародным фестывалі фільмаў для дзяцей у Санкт-Пецярбургу (2003 г.), вышэйшая ўзнагарода на Міжнародным фестывалі анімацыйнага кіно «Анімаёўка» ў Магілёве (Беларусь, 2003 г.) і прыз сімпатый гледачоў на фестывалі дзіцячых фільмаў у Гамбургу (Германія, 2003 г.). Паглядзіце самі, каб ацаніць майстэрства кінамайстроў.
Алена ДРАПКО
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».