Цэнтралізаванае тэсціраванне па гісторыі Беларусі сёння плануюць напісаць больш за 8,1 тыс. абітурыентаў. Пра гэта БелТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
«Сёння ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэсціраванне па гісторыі Беларусі. Здаваць прадмет зарэгістраваліся 8 127 абітурыентаў. Іспыт пачнецца па ўсёй краіне ў 11.00», — распавёў Юрый Міксюк.
Пункты здачы цэнтралізаванага тэсціравання гатовы да прыёму абітурыентаў. Пры сабе абавязкова трэба мець запоўнены і зарэгістраваны пропуск, дакумент, які засведчвае асобу (пашпарт, ID-картка (пластыкавая смарт-картка), пасведчанне на права жыхарства ў Беларусі, пасведчанне бежанца, даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, што засведчвае асобу), а таксама гелевую або капілярную ручку з чарнілам чорнага колеру, просты калькулятар дазволены толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы. Тых, хто спазніўся — прыбыў у пункты пасля адкрыцця пакетаў з матэрыяламі — у аўдыторыі не дапусцяць.
На ЦТ нельга праносіць і выкарыстоўваць у аўдыторыях, дзе праводзіцца экзамен, любыя прадметы, акрамя дакумента, што засведчвае асобу, ручкі, пропуска і калькулятара (толькі на ЦТ па хіміі і фізіцы). Таксама нельга фальсіфікаваць даныя пры рэгістрацыі бланка адказаў, мяняцца месцамі ў аўдыторыі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, карыстацца дапамогай іншых удзельнікаў. Пакараюць за ўнясенне інфармацыі ў бланк адказаў пасля заканчэння часу іспытаў, за наяўнасць пры сабе сродкаў сувязі, электронна-вылічальнай тэхнікі, фота-, аўдыя- і відэаапаратуры, а таксама шпаргалак на любых носьбітах. Акрамя таго, забаронена выносіць з аўдыторый і пункта правядзення ЦТ экзаменацыйныя матэрыялы, лісты для рабочых запісаў, пісьмовыя заметкі, фатаграфаваць экзаменацыйныя матэрыялы, размаўляць у аўдыторыях, абменьвацца чым-небудзь з іншымі ўдзельнікамі цэнтралізаванага тэсціравання, самавольна выходзіць з аўдыторыі і перамяшчацца па пункце правядзення без суправаджэння педработніка.
Вынікі ЦТ можна даведацца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Сертыфікат удзельнік атрымае ў пункце, у якім ён праходзіў ЦТ, пры прад’яўленні дакумента, што засведчвае асобу, з якім абітурыент праходзіў тэсціраванне, а таксама дакумента аб адукацыі і пропуска з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў». Пропуск пры гэтым будзе забраны.
Прэв’ю: БелТА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.