Вы тут

Пчолка — гэта не толькі крыніца мёду, але і ўзор прыроднай прыгажосці


У маі грамадскае аб’яднанне «Беларускія пчаляры» правяло ўжо трэці конкурс фатаграфіі пра развядзенне пчол. Журы разгледзела 43 здымкі ў трох намінацыях. Адбор ладзілі праз стварэнне доўгага і кароткага спісаў у два этапы. На падставе другога спісу вызначалі пераможцаў.


Дзмітрый Кузьміч – пераможца ў намінацыі «Пчала і расліны»

У кожнай намінацыі за 1-е месца прадугледзелі падарункавы сертыфікат на 200 рублёў і зніжку ў 12,5 % для наступных пакупак ў інтэрнэт-краме pchelkin.by. За 2-е месца давалі сертыфікат на 100 рублёў і зніжку ў 7,5 %, а за 3-е — 50 рублёў і зніжку ў 5 %. Пры заняцці аднаго прызавога месца двума ўдзельнікамі ім прызначалася аднолькавая ўзнагарода.
У намінацыі «Пчала і расліны» перамог Дзмітрый КУЗЬМІЧ з Асіповічаў. Антон Сідараў з Паставаў заняў 2-е месца са здымкам «Пчала з пылком», а Аляксандр Плешчанка з Мінска — 3-е месца за фота «Усё жыццё — праца».

Андрэй Баброўскі – пераможца ў намінацыі «Пчала і чалавек».

Значна больш спаборнай апынулася намінацыя «Пчала як унікальнае насякомае». Тут пераможцай стала Антаніна МАКАРЭВІЧ з Бярэзінскага раёна са здымкам «Васковыя пласцінкі». Дзмітрый Кузьміч заняў 2-е месца. Трэцяе ж месца падзялілі два здымкі: «Праца маткі» Антаніны Макарэвіч і «Дзеля жыцця на Зямлі» Антона Сідарава.

Антаніна Макарэвіч «Пчолы заўсёды з пчаляром»

Найбольш здымкаў даслалі на конкурс у намінацыі «Пчала і чалавек». Людзям было прасцей ствараць фотавыявы са сваім удзелам. Агулам у дадзенай намінацыі набралася 25 фатаграфій. Пераможцам абвясцілі Андрэя БАБРОЎСКАГА. Не абышлося зноў без падзелу прызавога месца між двума канкурсантамі. На 2-м месцы разам апынуліся Сяргей Шаўгеня з Рэчыцкага раёна з фотаздымкам «Маленькі начальнік пчальніка» і Антаніна Макарэвіч з фота «Пчолы заўжды з пчаляром». Урэшце, 3-е месца ў дадзенай намінацыі заняў Дзмітрый Калеснікаў.

Антаніна Макарэвіч – пераможца ў намінацыі «Пчала як унікальнае насякомае»

Як бачым, у індывідуальным заліку па суме трох намінацый абсалютнай пераможцай стала прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва. І гэта пры ўсёй малалікасці ўдзелу жанчын у конкурсе. Застаецца прызнаць, што чуццё хараства ў нашай прыгожай паловы на прыкладзе фотаконкурсу аказалася на вышыні.

Уладзімір РУСАКОВІЧ

Фота з архіва «Беларускіх пчаляроў»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.