Вы тут

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 119 жыхарак Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 ліпеня падпісаў указ нумар 201 аб узнагароджанні ордэнам Маці, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, банкаўскага сектара, арганізацый харчовай прамысловасці, транспартнай і падатковай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і гандлю, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных — галоўны захавальнік Браслаўскага раённага аб'яднання музеяў Вольга Талстова, настаўнік сярэдняй школы №7 горада Смаргоні Наталля Бабровіч, санітарка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі №1 Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Яўгенія Адамовіч, сырасол па вытворчасці сыроў Рагачоўскага малочна-кансервавага паштовай сувязі Гайна Лагойскага ўчастка паштовай сувязі РУП «Белпошта» Алена Дышлевіч, машыніст выдзімальных машын асноўнага вытворчага цэха Барысаўскага завода пластмасавых вырабаў Вера Загорская, спецыяліст па продажы рознічных банкаўскіх прадуктаў Магілёўскага абласнога ўпраўлення нумар 700 ААТ «ААБ "Беларусбанк» Кацярына Анціпава.

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 119 жыхарак Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей Беларусі.

Прэв'ю: Белта

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.