Вы тут

«Гэта свята народных традыцый і славянскага сяброўства»


Свята «Купалле» у Александрыі — свята народных традыцый і славянскага сяброўства. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») «Беларусь — абярэг міру», перадае БелТА.


«Я вельмі рады вітаць усіх вас на самым выдатным летнім свяце, свяце народных традыцый і славянскага сяброўства, нашых саюзніцкіх адносін з Расійскай Федэрацыяй. На маляўнічым беразе старажытнага Дняпра ўжо ў 14-ы раз збіраемся разам з вамі, каб аддаць даніну павагі нашым спрадвечным і старажытным традыцыям. Мы іх шануем, выконваем і развіваем», — сказаў ён.

Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што статус свята кожны год выходзіць за рамкі краіны — «Купалле» становіцца міжнародным фестывалем. І гэты год не стаў выключэннем. «Сёння ў нас рэкордная колькасць запрошаных сяброў з Расійскай Федэрацыі — 20 рэгіёнаў Расіі прысутнічаюць на свяце», — адзначыў ён.

Кожны год арганізатары фестывалю імкнуцца зрабіць яго яшчэ больш запамінальным і яркім. «Каб кожны захаваў часцінку добрага купальскага вечара на цэлы год. І каб праз год яшчэ раз прыехаць сюды з сябрамі і роднымі, са сваімі сем’ямі, і яшчэ раз акунуцца ў атмасферу свята, — сказаў ён. — Мы дадалі яшчэ адну цікавую навацыю для ўсіх гасцей — канцэрт «Саюзныя зоркі ў гасцях у Александрыі».

Штогод змяняецца на свяце і маладзёжны складнік. «Мы ўкараняем і дадаем нешта новае, прыслухоўваючыся да пажаданняў нашай моладзі, — распавёў віцэ-прэм’ер. — Раз моладзь актыўна падхоплівае традыцыю сённяшняга свята — «Купалле» жыве і развіваецца. А гэта значыць, што свята будзе жыць у будучыні».

Ігар Петрышэнка пажадаў усім гасцям і ўдзельнікам свята яркіх уражанняў. «Няхай эмоцыі купальскага вечара будуць з вамі на ўсё астатняе жыццё», — сказаў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.