Вы тут

Калі ў офісе больш за +28°С, час працы павінен скарачацца


Вытрымліванне тэмпературнага рэжыму ў арганізацыях і на прадпрыемствах — задача работадаўцы і клопат тэхнічных інспектараў працы, якія павінны маніторыць умовы працы работнікаў, калі ўсталёўваецца гарачае надвор'е. Згодна з заканадаўствам, у цёплы перыяд года тэмпература ў офісах не павінна перавышаць +280С, а ў вытворчых памяшканнях (у залежнасці ад інтэнсіўнасці і віду работ) — ад +150С да +280С.


Тэхнічная інспекцыя працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) на працягу усяго лета сочыць за вытрымліваннем тэмпературнага балансу і рэкамендуе ўносіць нормы, якія дазволяць бяспечна выконваць работы ва ўмовах павышаных ці паніжаных тэмператур, пры заключэнні (змяненні і дапаўненні) тарыфных пагадненняў і калектыўных дагавораў.

Асаблівая ўвага аддаецца прадпрыемствам, дзе дасягнуць аптымальнага мікраклімату немагчыма па тэхнічных і тэхналагічных прычынах. У такіх выпадках наймальнік абавязаны прымаць меры па дадатковай абароне работнікаў, расказаў галоўны тэхнічны інспектар працы ФПБ Павел МАНЬКО:

— Калі ў вытворчым памяшканні немагчыма падтрымліваць дапушчальныя параметры, кліматычныя ўмовы там павінны разглядацца як шкодныя і небяспечныя. Таму задача наймальніка — зрабіць максімум, каб на рабочых месцах было камфортна і бяспечна. Арганізаваць кандыцыяніраванне паветра, прымяняць сродкі індывідуальнай абароны з паветрапранікальных і гіграскапічных тканін, стварыць месцы для адпачынку, а таксама рэгламентаваць час работы ў такіх умовах. Іншымі словамі, калі ў офісе занадта горача, то час знаходжання на рабочым месцы павінны быць скарочаны.

Спецыяліст адзначыў, што апошнія гады тэхінспекцыя прафсаюзаў усё радзей сутыкаецца са скаргамі беларусаў на парушэнне тэмпературнага балансу на працы. Пераважная большасць наймальнікаў ведае, што трэба рабіць у перыяд павышаных тэмператур, і адказна падыходзіць да арганізацыі працоўных месцаў.

Тым не менш пытанні кантролю вытрымлівання тэмпературнага рэжыму застаюцца на кантролі інспектараў. А гарачая тэлефонная лінія ФПБ (+375 17 374 90 48), на якую ў будні з 8:30 да 10:30 і з 15:00 да 17:30 можна паведаміць пра парушэнні патрабаванняў аховы працы, працягвае працаваць.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.