Вы тут

Што зменіцца ў парадку распараджэння і выкарыстання сямейнага капіталу


З 12 ліпеня 2023 года набыла  сілу пастанова Савета Міністраў, якой скарэкціравана палажэнне аб парадку і ўмовах прызначэння, фінансавання (пералічэння), распараджэння і выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу. Сутнасць зменаў распавялі БелТА ў Мінпрацы і сацабароны.


Фота: pixabay.com

Праграма «Сямейны капітал» дзейнічае з 2015 года і за больш як 8 гадоў на дэпазітныя рахункі сем’яў дзяржавай залічана больш як Br3 млрд. Шматдзетныя сем’і могуць датэрмінова выкарыстоўваць сродкі сямейнага капіталу на паляпшэнне жыллёвых умоў, медыцыну, адукацыю і набыццё сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі для члена сям’і з інваліднасцю.

Цяпер жылыя памяшканні, якія набываюцца з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу, будуць абследавацца на адпаведнасць устаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням з афармленнем адпаведнага акта. Абследаванне будуць праводзіць ужо створаныя ў рай-, гарвыканкамах пастаянна дзейныя міжведамасныя камісіі. Праходзіць яно будзе са згоды ўласніка (уласнікаў) жылля і з прыцягненнем пры неабходнасці прадстаўнікоў дзяржаўных органаў пажарнага, газавага, энергетычнага і іншых наглядаў.

Новая пастанова пашырыла пералік падстаў для прыняцця рашэння аб адмове ў датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу. Адмоўлена будзе пры неадпаведнасці набытага жылля ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням, пры адсутнасці згоды ўласніка (уласнікаў) на правядзенне абследавання жылых памяшканняў і пры неналежным выкананні абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні дзяцей, калі датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу супярэчыць інтарэсам.

Таксама цяпер дзеянне рашэння аб прадастаўленні права на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу будзе прыпыняцца. Калі бацькі па рашэнні суда будуць пазбаўлены бацькоўскіх правоў, у іх адбяруць дзіця (дзяцей) або адменяць усынаўленне, то органы апекі на працягу 3 рабочых дзён з дня паступлення адпаведнага рашэння суда паведамляюць аб гэтым выканкам. Той у сваю чаргу на працягу 7 працоўных дзён прымае рашэнне аб прыпыненні дзеяння прынятага рашэння і накіроўвае яго копію ў ААТ «ААБ Беларусбанк», пасля чаго пералічэнне сродкаў сямейнага капіталу спыняецца.

З новай пастановай на рай-, гарвыканкамы ўскладзены абавязкі па ажыццяўленні маніторынгу выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу ў адпаведнасці з прынятымі рашэннямі аб іх датэрміновым распараджэнні.

Змяненні ўнеслі і ў форму рашэння аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу. Цяпер яна дапоўнена інфармацыяй аб неабходнасці звароту па дзяржаўную рэгістрацыю права ўласнасці на жыллё і (або) дзяржаўную рэгістрацыю забароны на яго адчужэнне. Зрабіць гэта неабходна не пазней за тры месяцы з дня заключэння дагавора куплі-продажу або дня пералічэння сродкаў на пагашэнне крэдыту, пазыкі. Гэта неабходна для пацверджання мэтавага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу. Абавязак грамадзян звяртацца па дзяржаўную рэгістрацыю права ўласнасці на набытае жыллё ўстаноўлены ў Жыллёвым кодэксе.

Цяпер на працягу 7 дзён тэрытарыяльныя арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці будуць апавяшчаць рай-, гарвыканкамы аб дзяржаўнай рэгістрацыі забароны на адчужэнне жылля.

Таксама дзяржаўныя органы (арганізацыі), у якіх грамадзяне знаходзіліся на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на працягу 7 дзён будуць апавяшчаць рай-, гарвыканкамы аб зняцці грамадзяніна і членаў яго сям'і з уліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Змяненні ўнесены і ў пералік дакументаў і (або) звестак, якія самастойна запытваюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 верасня 2020 года нумар 541).


Такім чынам, для прыняцця рашэння аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу з 12 ліпеня 2023 года будуць дадаткова запытвацца акт абследавання стану жылога памяшкання на адпаведнасць устаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням; звесткі аб прызнанні дзіцяці (дзяцей), якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы або маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне; звесткі аб адабранні дзіцяці (дзяцей) у бацькоў па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх рай-, гарвыканкама або органа апекі і папячыцельства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.