Вы тут

Петрышэнка пра раскопкі на рацэ Менка: наперадзе яшчэ шмат адкрыццяў


«Наперадзе яшчэ шмат адкрыццяў», — заявіў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, наведваючы археалагічны комплекс у вёсцы Гарадзішча Мінскага раёна, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Нагадаем, што па выніках наведвання комплексу 10 верасня 2022 года прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка даручыў НАН сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі пачаць маштабнае вывучэнне археалагічнага комплексу для вызначэння яго гісторыка-культурнай ролі ў ІХ-ХІ стагоддзях і значэння ў гісторыі Мінска і Беларусі.

З канца мая гэтага года на археалагічным комплексе ідуць маштабныя даследаванні гарадзішча і селішчаў. У раскопках сумесна з навукоўцамі Інстытута гісторыі НАН прымаюць удзел студэнты і валанцёры. «Студэнты з задавальненнем прыязджаюць сюды на практыку, прычым гэта прадстаўнікі не толькі сталічных ВНУ, але і рэгіянальных, дзе ёсць Гістарычныя факультэты: з Гродна, Брэста, Віцебска, Гомеля, Магілёва. Бачна, як у іх гараць вочы, ім прыемна адчуваць сябе першаадкрывальнікамі», — распавёў Ігар Петрышэнка.

Фота Анатоля Кляшука

Паводле яго слоў, для навучэнцаў створаны ўсе неабходныя ўмовы: арганізавана харчаванне, транспартнае абслугоўванне, а таксама пражыванне ў камфортным інтэрнаце. Ёсць магчымасць экскурсій не толькі па Мінску, але і па гістарычных мясцінах Мінскай вобласці.

«У верасні мінулага года, калі прэм’ер-міністр наведваў археалагічны комплекс, для азнаямлення былі прывезены пэўныя артэфакты са сховішчаў Нацыянальнай акадэміі навук. Але за кароткі перыяд тут ужо знойдзена шмат артэфактаў з гліны, металу і г. д., прычым археалагічны сезон яшчэ працягваецца. Думаю, наперадзе шмат новых адкрыццяў», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер

Акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя адзначыў, што студэнты тут набываюць унікальныя навыкі. «Гэта досвед працы на помніку не толькі рэспубліканскага, але і агульнаеўрапейскага ўзроўню. Гэта месца, дзе наша новае пакаленне фарміруе свае грамадзянскія і патрыятычныя якасці, свае грамадзянскія перакананні. Гэта вельмі важна», — канстатаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.