Вы тут

«Для стварэння новых вытворчасцяў у „Вялікім камені“ створаны ўсе ўмовы»


Для стымулявання стварэння новых сумесных вытворчасцяў высокатэхналагічнага медыцынскага абсталявання і лекавых прэпаратаў у індустрыяльным парку «Вялікі камень» створаны беспрэцэдэнтныя ўмовы. Падтрымка гэтых кірункаў — дзяржаўная палітыка. Пра гэта заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў на перагаворах з прэзідэнтам найбуйнейшай фармацэўтычнай карпарацыі SINOPHARM Лю Цзінчжэнем, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


Фота: Прэс-служба ўрада.

Бакі дамовіліся аб стратэгічным прамысловым супрацоўніцтве ў медыцынскай сферы і стварэнні на пляцоўцы індустрыяльнага парка «Вялікі камень» новых вытворчасцей лекавых сродкаў і медыцынскага абсталявання.

У бліжэйшы час у Беларусь будзе накіравана група для адпрацоўкі механізмаў рэалізацыі перспектыўных праектаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.