Вы тут

Амаль на 8% плошчаў ўбраны збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі


У Беларусі збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны амаль на 8% плошчаў, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Па дадзеных на 18 ліпеня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 153,8 тыс.га, або 7,77% ад плана. Намалочана 532,6 тыс. т збожжа.

Азімы ячмень убраны на 141,4 тыс. га (90,3% да ўборачнай плошчы), намалочана 494 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 34,9 ц/га. азімага рапсу на збожжа ўбрана 51,9 тыс. га (15,6% да ўборачнай плошчы), намалочана 101,8 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 19,6 ц/га.

Лён выцераблены на 6,13 тыс. га, што складае 14,04% уборачнай плошчы. Нарыхтавана 341,3 тыс. т сена — 35,5% да плана, 7790,4 тыс.т сенажу — 56,9% (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 250,8 тыс. т), 340,1 тыс. т зернесенажу і 194,8 тыс. т сіласу — 1,02%.

Прамежкавыя аднагадовыя культуры пасеяны на 90, 1 тыс.га плошчаў.

Усяго сёлета плануецца атрымаць з траў 9,6 млн т кармавых адзінак. Да гэтага часу нарыхтавана 26% ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу — 13,7 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1 млн т), сена — 962,1 тыс. т.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.