Вы тут

Мінская гарадская ратуша запрашае на фотавыставу, прысвечаную Нясвіжу


Мінская гарадская ратуша ўрачыста запрашае жыхароў і гасцей горада наведаць фотавыставу «Шэдэўры калекцыі і артэфакты музея-запаведніка «Нясвіж».


У самым цэнтры сталіцы адбываецца летні музычна-турыстычны сезон. Вечары, канцэрты, выставы — нагода пазнаёміцца з гісторыяй бліжэй, даведацца пра нешта новае. У мінскай ратушы праходзіць выстава, прысвечаная 30-годдзю музея-запаведніка «Нясвіж». На ёй прадстаўлены экспанаты музея, партрэты знакамітых людзей, якія ўнеслі свой уклад у гісторыю Нясвіжа.

Дзмітрый Яшчанка, дырэктар гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж», адзначыў, што Нясвіж — горад са сваёй вялікай гісторыяй. Наведнікам экспазіцыі будзе цікава адчуць атмасферу старажытнага Нясвіжа, пакратаць розныя артэфакты, убачыць партрэты людзей, якія займалі высокія чыны ў кіраўніцтве горада, уявіць, як яны жылі. Па словах Наталлі Жырко, першага намесніка дырэктара запаведніка, ідэя зрабіць выставу прыйшла спантанна. Каманда музейшчыкаў вырашыла прадэманстраваць 30 унікальных выставачных рэчаў і паказаць іх шырэй, чым у звычайнай экспазіцыі.

У зале, якая была аздоблена пад стыль XIX стагоддзя, можна было перанесціся ў мінулы часі, знаёмячыся з артэфактамі. Сярод іх — парцаляна, вырабы з мармуру і срэбра, музычныя інструменты, слуцкія паясы, шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога і збройнага майстэрства, гадзіннікі, старажытная мэбля, печы і каміны.

Наталля Жырко, першы намеснік дырэктара нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж»:

— Выстава, прысвечаная 30-годдзю нашага музея-запаведніка, прадстаўлена тут упершыню. Гэта перасоўны выставачны праект, на якім мы паказваем самыя ўнікальныя прадметы з калекцыі музея, а таксама элементы інтэр’ераў і фасадаў палацавага ансамбля. Пра кожную рэч можна прачытаць, даведацца пра яе шмат цікавых фактаў, якія на экскурсіях падрабязна не распавядаюць, бо абмежаваныя па часе. Мы спадзяемся, што фотаэкспазіцыя зацікавіць гледачоў прыехаць у Нясвіж, каб убачыць усё гэта ў арыгінале.

Таксама ў хуткім часе выстава будзе прадстаўлена ў віртуальным фармаце, каб усе жыхары Беларусі мелі магчымасць паглядзець на экспанаты. У ратушы яе можна наведаць да 30 ліпеня.

Ксенія НЕСЦЯРОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.