Вы тут

Беларускія вайскоўцы праводзяць сумесныя трэніроўкі з ПВК «Вагнер»


Вайскоўцы Узброеных Сіл Беларусі на палігоне «Брэсцкі» праводзяць сумесную трэніроўку з байцамі ПВК «Вагнер», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

На працягу тыдня падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый сумесна з прадстаўнікамі прыватнай ваеннай кампаніі адпрацуюць вучэбна-баявыя задачы.

Як адзначаюць у беларускім ваенным ведамстве, з улікам існуючай геапалітычнай абстаноўкі рэальны баявы вопыт ПВК — гэта магчымасць працягнуць развіваць курс, які беларуская армія ўзяла на мадэрнізацыю, перааснашчэнне і хуткае выкарыстанне вопыту сучасных ваенных канфліктаў у праграме падрыхтоўкі.

Прадстаўнікі кампаніі па прыбыцці размясціліся на палігоне і ўвялі беларускіх вайскоўцаў у курс справы аб маючай адбыцца трэніроўцы. Пасля гэтага вайскоўцаў падзялілі па групах, і яны прыступілі да заняткаў.

Вайскоўцы сіл спецыяльных аперацый Беларусі перакананыя, што рэальны баявы досвед, якім валодаюць байцы ПВК «Вагнер», неацэнны. 

Адзін з вайскоўцаў ССА Беларусі ў размове з журналістамі распавёў, што сумесная трэніроўка закранае многія аспекты: тактыку, медыцыну, агнявую падрыхтоўку. «Прадстаўнікі ПВК кожны дзень распавядаюць нам пра новыя прыёмы. Разыгрываюцца розныя сітуацыі, напрыклад, абстрэл рухомай калоны або напад дрона», — распавёў ён.

Так, пры абстрэле рухомай калоны вайскоўцы пакідаюць транспарт і займаюць кругавую абарону. Пры перабежках салдаты перасоўваюцца баявымі двойкамі на адлегласці 15-20 м адзін ад аднаго. Ваеннаслужачым неабходна знаходзіцца ў зоне бачнасці і падтрымліваць сувязь і зладжана дзейнічаць баявых двойках.

Пры гэтым адным з важных элементаў з’яўляецца нечаканасць з’яўлення ўводных. Вайскоўцы могуць атрымліваць іх літаральна па ходзе занятка. У разгар трэніроўкі можа прагрымець зымітаваны выбух, і салдатам неабходна зарыентавацца і скаардынаваць дзеянні ў змененых умовах.

Падрыхтоўка вайскоўцаў даволі інтэнсіўная. З раніцы яны атрымліваюць уступныя, грузяцца ў транспарт і едуць да месца правядзення трэніроўкі. «Інструктары пастаянна нас суправаджаюць і даюць вельмі карысныя парады, — распавёў іншы беларускі вайсковец. — Яны падказваюць нам, як займаць кругавую абарону, прыкрываць адзін аднаго, абараняцца ад беспілотнікаў, дзейнічаць пры выяўленні дыверсійна-разведвальных груп».

Байцы ПВК «Вагнер» на справе дэманструюць зацікаўленасць у тым, каб беларускае войска было моцным і сучасным, а беларускі народ жыў у мірнай і бяспечнай краіне.

У цяперашні час Міністэрствам абароны сумесна з прадстаўнікамі ПВК выпрацаваны выразны алгарытм і парадак перадачы баявога вопыту байцамі кампаніі. Гэта цэлы комплекс мерапрыемстваў сумеснай баявой падрыхтоўкі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.