Вы тут

Як падкарміць моркву


Памылкова лічыць, што морква расце сама па сабе і не мае патрэбы ў дадатковых пажыўных элементах. Морква добра адклікаецца на падкормы на працягу ўсяго сезона. Уносіць угнаенні можна розныя, як мінеральныя, так і арганічныя. Адны дадаюць пры падрыхтоўцы глебы, другія — пры пасадцы, трэція — падчас росту.


Важную ролю мае якасць глебы. Караняплод добра расце ў рыхлай, паветра- і водапранікальнай зямлі. А вось на гліністых, суглінкавых, тарфяных глебах яна расце дрэнна. Такія рэчывы, як пілавінне, пясок і дзярновая зямля, дапамагаюць зрабіць грунт лягчэйшым. Драўняны попел, мел і даламітавая мука зніжаюць кіслотнасць.

Што любіць морква

Лепш за ўсё морква адклікаецца на перапрэлую арганіку. Таму натуральныя рэчывы пажадана ўносіць увосень пры перакопцы будучых градак.

Для добрага развіцця караняплода патрабуюцца наступныя кампаненты:

• Калій патрэбен для росту і смаку.

• Азот спрыяе павышэнню бялку і караціну.

• Морква любіць фосфар, які спрыяе росту караняплода і дае паўнавартаснае харчаванне. Гэтае ўгнаенне можна ўносіць у неабмежаванай колькасці. Ён патрэбен для смаку і сакавітасці.

— Бор дапамагае ўмацаванню імунітэту і апыленню. Ён патрэбен для сакавітасці і смакавых якасцяў.

Прыкметы недахопу пажыўных рэчываў

Зразумець, што морква пакутуе ад недахопу пажыўных рэчываў, можна па млявым і кволым маркоўніку. Ён становіцца бледна-зялёнага колеру, а часам і зусім бялее. З-за недахопу калію маркоўнік становіцца шараватым, абгараюць краі. Прычына тут не ў моцным сонцы.

Недахоп азоту праяўляецца слабым і марудным ростам надземнай часткі. Таксама з-за дэфіцыту кіслароду морква не набірае саладосць, становіцца трухлявай. А самі караняплоды атрымліваюцца крывымі і маленькімі.

Чым падкарміць моркву ў адкрытым грунце?

Для падкорму морквы ў адкрытым грунце падыходзяць мінеральныя і арганічныя ўгнаенні. Па эфектыўнасці яны роўныя. Выбар у той ці іншы бок абумоўліваюць толькі асабістыя перавагі гаспадара і яго магчымасці.

Свежыя арганічныя ўгнаенні не падабаюцца моркве. Яна не здабывае з іх карысных рэчываў, плюс пачынае гніць. Таму арганіку трэба ўносіць увосень, каб за зіму яна паспела перапрэць, або падкормліваць растворамі ўжо закіслай арганікі.

У якасці арганічнага падкорму выдатна працуюць:

• курыны памёт у разведзеным выглядзе ў прапорцыі 1 да 10, падыдзе і памёт галубоў;

• гной, які перапрэў, або яго раствор;

• кампост у выглядзе жыжкі;

• драўняны попел. Ён багаты каліем, які павялічвае саладосць і працягласць захоўвання.

Мінеральныя і комплексныя ўгнаенні больш пажаданыя для морквы. Іх лягчэй разлічыць і ўносіць, плюс яны ўтрымліваюць усе патрэбныя рэчывы. Падкормліваць пачынаюць з другой фазы росту.

Моркву падкормліваюць:

• хлорыстым каліем, бо гэта адна з нямногіх раслін, якая добра пераносіць хлор;

• калійнай соллю;

• калійнай салетрай;

• азафоскай;

• нітраамафоскай;

• мачавінай і салетрай;

• сульфатам калію.

Калі няма магчымасці прымяняць мінеральныя прэпараты, падыдуць народныя сродкі. Яны не менш эфектыўныя. Але з імі складаней разлічыць дазіроўку.

Падкормка борнай кіслатой

Бор патрэбен для паўнавартаснага вугляводнага і бялковага абмену. Праводзьце пазакаранёвыя падкормы, растварыўшы чайную лыжку борнай кіслаты ў літры цёплай вады. Затым развядзіце атрыманы раствор у літры вады.

Апырсквайце расліны ў сярэдзіне ліпеня, калі фарміруецца караняплод, і ў пачатку жніўня, калі морква канчаткова спее.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.