Вы тут

Алейнік назваў галоўныя прыярытэты ў працы дыпламатаў


Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік на семінары з кіраўнікамі беларускіх замежных устаноў назваў галоўныя прыярытэты для дыпламатаў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Ва ўмовах бесперапыннага заходняга прэсінгу нашы прыярытэты відавочныя. Гэта далейшая геаграфічная дыверсіфікацыя нашай працы на знешнепалітычным і знешнеэканамічным напрамках, процідзеянне шматпланаваму ціску заходніх краін, мінімізацыя шкоды ад санкцый для эканомікі нашай краіны, умацаванне бяспекі і адстойванне ўсяго комплексу нашых інтарэсаў на знешнім контуры. Натуральна, з апорай на саюзнікаў, стратэгічных, традыцыйных і новых партнёраў на еўразійскай прасторы і на вектары далёкай дугі», — падкрэсліў Сяргей Алейнік.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства таксама адзначыў ясныя перспектывы нарошчвання супрацоўніцтва з краінамі Глабальнага Усходу і Глабальнага Поўдня. «І наша задача — гэтыя перспектывы, гэты патэнцыял максімальна поўна рэалізаваць», — сказаў ён.

«Нашай краіне трэба не толькі выстаяць, што мы ўжо зрабілі, не толькі вытрымаць і пераадолець беспрэцэдэнтны ціск, але і развівацца далей. Як сказаў кіраўнік дзяржавы: „Будуючы, мы становімся мацнейшымі. Становімся мацнейшымі — гарантуем незалежнасць і мір на роднай зямлі“. Таму Год міру і стваральнай працы, які аб’яўлены ў нашай краіне, мае і вельмі канкрэтную знешнепалітычную накіраванасць, — заявіў міністр. — Мы павінны дакладна і паслядоўна прасоўваць міралюбны і стваральны знешнепалітычны парадак дня на знешнім контуры, забяспечыць абарону суверэнітэту і незалежнасці нашай дзяржавы».

Сяргей Алейнік нагадаў, што ў наступным годзе Беларусь чакаюць маштабныя ўнутрыпалітычныя падзеі: пачынаецца новы электаральны цыкл у адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй. На 25 лютага 2024 года запланаваны першы ў гісторыі сучаснай Беларусі адзіны дзень галасавання, падчас якога будуць абраныя дэпутаты Нацыянальнага сходу і мясцовых саветаў розных узроўняў. Па выніках выбараў будзе сфарміраваны састаў Усебеларускага народнага сходу — органа, які дэ-юрэ здабыў канстытуцыйны статус.

У адпаведнасці з унесенымі ў Выбарчы кодэкс зменамі ўчасткі для галасавання за мяжой не ўтвараюцца. Аднак гэта не значыць, што дыпламаты могуць самаўхіліцца ад гэтай найважнейшай для Беларусі падзеі, падкрэсліў міністр. «Мы павінны бездакорна прарабіць сваю працу ў частцы, якая тычыцца знешнепалітычнага суправаджэння, а таксама міжнароднага назірання. Папрашу актыўна па ўсіх магчымых каналах даводзіць да кіраўніцтва, палітычных, экспертных колаў, грамадскасці краін акрэдытацыі аб’ектыўную інфармацыю аб выбарах, пачатку дзейнасці УНС», — даручыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.