Вы тут

У Паднябеснай прапануюць латэ з загусцелым тофу


Латэ з авакада і какосам, з загусцелым тофу, амерыкана з кітайскай слівай умэ, з жэньшэнем, які змяняе колер напою, з водарам ружы і лічы. Усё гэта можна замовіць у кітайскіх кавярнях, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Некаторыя ўстановы шукаюць натхненне ў кітайскіх рэгіянальных кухнях. Напрыклад, у горадзе Юньчэн правінцыі Шаньсі папулярнасцю карыстаецца амерыкана з карычневым шаньсійскім воцатам. Кававы рынак у Паднябеснай дынамічна развіваецца, ён прыцягвае прадстаўнікоў іншых галін для супрацоўніцтва і стварэння новых прадуктаў. Выдатны таму прыклад — вытворца сродкаў традыцыйнай кітайскай медыцыны, аптэчная сетка «Тунжэньтан», якая выпусціла серыю кававых напояў з аздараўленчым эфектам, у тым ліку латэ з ягадамі годжы і каву з пладамі архата.

Падобная крэатыўнасць стала асноўным напрамкам развіцця кававага рынку Кітая, і ў яе знайшліся як супернікі, так і прыхільнікі. Хтосьці лічыць, што гэта ўсяго толькі рэкламны выкрут, а хтосьці захоўвае да арыгінальнай прадукцыі аб’ектыўнае адкрытае стаўленне. 

Кававая культура займае асаблівае месца ў жыцці Шанхая. Па словах уладальніка адной з тутэйшых кавярняў, такая разнастайнасць напояў магчыма толькі ў тым выпадку, калі ў горадзе вялікая колькасць адпаведных устаноў, шырокае кола аматараў кавы і выгадныя цэны на прадукцыю.

З’яўленне вялікай колькасці арыгінальных кававых напояў адлюстроўвае працэс адаптацыі кавы ў Кітаі, якая з’явілася ў краіне больш чым сто гадоў таму, а цяпер у маленькім кубку змешваюцца кітайская і заходняя культура.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.