Вы тут

Хрэнін: БПЛА прыняты на ўзбраенне ва ўсіх родах войскаў


Міністр абароны Віктар Хрэнін павіншаваў ваеннаслужачых, ветэранаў і грамадзянскі персанал упраўлення прымянення і развіцця беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных Сіл з 15-годдзем з дня ўтварэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.


«31 ліпеня спаўняецца 15 гадоў з дня ўтварэння ўпраўлення прымянення і развіцця беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных Сіл. Упраўленне па праве лічыцца родапачынальнікам беспілотнай авіяцыі, якая стала неад’емнай часткай узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. За паўтара дзесяцігоддзя карпатлівай працы ўпраўлення была створана неабходная нарматыўна-прававая і тэхнічная база, выбудаваная эфектыўная структура беспілотнай авіяцыі, арганізавана падрыхтоўка адпаведных спецыялістаў для Узброеных Сіл», — адзначыў Віктар Хрэнін.

Цеснае ўзаемадзеянне з прадпрыемствамі і арганізацыямі абароннага сектара эканомікі дазваляе мець на ўзбраенні самыя сучасныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы, падкрэсліў міністр. «Без падраздзяленняў БАК сёння не абыходзіцца ні адно значнае мерапрыемства аператыўнай і баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл, а беспілотныя лятальныя апараты прынятыя на ўзбраенне ва ўсіх родах і відах войскаў», — дапоўніў ён.

Віктар Хрэнін пажадаў усім добрага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў у службе і працы на карысць Беларусі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.