Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: «Моцны характар — яркая гульня!» — гэта не толькі пра спорт. Гэта пра кожнага з нас»


Галоўная спартыўная падзея гэтага года афіцыйна адкрыта! Грандыёзная цырымонія адкрыцця ІІ Гульняў краін СНД прайшла ў «Мінск-арэне». Адкрыў Гульні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.


«Я вітаю ўсіх, хто знаходзіцца тут, на „Мінск-Арэне“. Тых, хто сочыць за цырымоніяй адкрыцця анлайн. Беларуская зямля прымае Другія Гульні краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, — звярнуўся да ўсіх прысутных Аляксандр Лукашэнка. — Зноў да нас прыкавана ўвага мільёнаў балельшчыкаў у гэтым свеце», — сказаў ён. Прэзідэнт нагадаў, што так сама было і чатыры гады, калі на нашых стадыёнах гучалі пераможныя фанфары Другіх Еўрапейскіх гульняў. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, іх агонь, запалены ў Мінску, не згас. «Ён гарыць верай у алімпійскія ідэалы, сапраўдную справядлівасць і спартыўнае братэрства. Ён аб’ядноўвае сапраўдных сяброў, верных і надзейных, — людзей з жалезным характарам. Ён сабраў нас разам», — падкрэсліў ён.

Па словах кіраўніка дзяржавы, у «Мінск-арэне» пануе цудоўная атмасфера. «Вы ствараеце яе сваімі эмоцыямі, адкрытасцю, прыязнасцю. Дзякуй вам вялізны», — звярнуўся ён да ўсіх прысутных. 

«Удзячны кіраўнікам краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і ўсіх краін, якія прыехалі да нас. Вы аказалі Беларусі давер, і мы годна правядзем гэты спартыўны форум. У яго вялікая будучыня. І гэта будучыня ў нашых руках. Як бы ні імкнуліся яе адабраць сусветныя заправілы — узлаваныя, але нямоглыя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён перакананы, што яны таксама зараз бачаць тое, што адбываецца ў Беларусі. І звярнуўся да іх. 

«Глядзіце, слухайце, рабіце высновы. Вы спрабуеце выкрасліць моцных канкурэнтаў з міжнароднага спорту. Вы хочаце адабраць нашы спартыўныя перамогі. Вы забіваеце дух і сэнс алімпійскага руху. Гэта прыкмета слабасці і страху. Гэта спроба схавацца за жалезнай заслонай ад праўды жыцця. Гэта прызнанне сілы нашых глыбінных каштоўнасцяў, якія падзяляе большасць людзей на планеце, у тым ліку простыя еўрапейцы і амерыканцы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Беларусі сабраліся тысячы людзей, трансляцыю глядзяць мальёны. Па яго словах, усе ўбачаць не толькі нашу цудоўную Беларусь, але і культуры тых 20 краін, прадстаўленых наймацнейшымі спартсменамі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсе ўбачаць традыцыі Беларусі, гераічную гісторыю, якая характэрна ўсім краінам Садружнасці, і чароўную прыроду. Усе ўбачаць сучасныя арэны, моцных атлетаў, яркія паядынкі і новыя рэкорды, а галоўнае — вялікую міжнародную цікавасць да гэтых Гульняў.

«Да нас прыехалі звыш дзвюх тысяч спартсменаў з больш як дваццаці краін розных кантынентаў. Ніякія санкцыі, ніякія палітычныя інтрыгі не пазбавяць нас гэтага свята. Гэта немагчыма. Свет цесны, узаемазалежны, узаемаўвязаны. І толькі вар’яты імкнуцца разарваць гэтыя сувязі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што нашым гасцям гасцям будзе цёпла, утульна і спакойна на беларускай зямлі. «Мы зрабілі і будзем рабіць усё для гэтага. І для таго, каб Гульні краін СНД сталі сапраўдным сімвалам дружбы, міру і стваральнай працы. Дэвіз нашых Гульняў „Моцны характар — яркая гульня!“ — гэта не толькі пра спорт. Гэта пра кожнага з нас. Прыйшоў час мужных і рашучых — людзей, здольных пастаяць за гонар краіны, за перамогі сваіх бацькоў і будучыню сваіх дзяцей. Гэта наш час», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім спартсменам-удзельнікам Гульняў поспеху і вялікіх асабістых дасягненняў. «Спартсмены, не пережываце. Нас, немагчыма, ні расіян, ні беларусаў, ні іншых, выкрасліць з міжнароднага алімпійскага руху. Вы заўсёды будзеце пры справе», — сказаў ён. Трэнерам Прэзідэнт пажадаў мудрасці і цярпення. Балельшчыкам — яркага відовішча, незабыўных уражанняў і мора пазітыўных эмоцый.

ІІ Гульні краін Садружнасці Незалежных дзяржаў афіцыйна аб’яўлены адкрытымі!

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.