Вы тут

На наступным тыдні надвор'е ў Беларусі зноў зайграе летнімі фарбамі


На наступным тыдні надвор'е ў Беларусі зноў зайграе летнімі фарбамі. «Чаканыя навальнічныя дажджы хоць і будуць адзначацца па краіне, але характар яны ўжо будуць мець кароткачасовы і лакальны. У вільготным паветры ў начны і ранішні час будуць згушчацца непрацяглыя туманы. Разам з тым на тэрыторыю нашай краіны з паўднёвага захаду Еўропы пачне паступаць цёплая паветраная маса, а гэта значыць, паказанні на тэрмометрах пачнуць павышацца», — адзначылі ў Белгідрамеце.


У пятніцу надвор'е ў нашай краіне будуць вызначаць атмасферныя франты. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі будзе згушчацца туман. Вецер уночы няўстойлівы слабы, удзень паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 10—15 градусаў, месцамі па Беларусі 7—9 градусаў, максімальная днём —19—25 цяпла. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць.

Тэрыторыя краіны ў суботу ў асноўным будзе знаходзіцца пад уплывам франтальных раздзелаў ад паўднёвага цыклону з цэнтрам над Бранскай вобласцю Расіі, толькі ў заходніх раёнах краіны надвор'е будзе вызначаць зона павышанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. Уночы па ўсходзе, а днём і ў цэнтральных раёнах пройдуць дажджы, месцамі моцныя. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўночна-заходні, паўночны парывісты, днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад 6 градусаў па паўднёвым захадзе да 15 цяпла па паўднёвым усходзе краіны; максімальная днём 16—21, месцамі па краіне да 24 градусаў.

У нядзелю па ўсходняй частцы краіны захаваецца ўплыў маларухомага цыклону, па заходняй частцы надвор'е будуць вызначаць зона павышанага атмасфернага ціску і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Пераважна па ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер умераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы 8—15 градусаў, максімальная днём складзе ад 18 градусаў па паўночным усходзе да 29 па захадзе Беларусі.

Месцамі ў панядзелак па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўночы складзе плюс 11—18, месцамі 7—10 градусаў цяпла. Днём будзе плюс 23—28, па паўднёвым захадзе да 32 градусаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.