Вы тут

Падводзім вынікі чарговага спаборніцкага дня


ІІ Гульні краін СНД заканчваюцца на моцнай ноце. У прамым сэнсе гэтага слова. У апошнія дні спартыўнага форуму разыгрываюцца медалі ў спаборніцтвах па адзінаборствах. 


У першы дзень спаборніцтваў па каратэ беларускія спартсмены Алег Мялехін (да 60 кг), Глеб Сачкоўскі (да 75 кг) і Дэвід Нгуен сталі бронзавымі прызёрамі. 

У спаборніцтвах па боксе Кірыл Дугар (86 кг) стаў сярэбраным прызёрам. Дзяніс Мацулеў заваяваў золата ў суперцяжкай вагавай катэгорыі, а Вітас Гарцуеў (57 кг) і Аляксей Гацакаў (63,5 кг) заваявалі сярэбраныя медалі. 

У Жлобіне разгараецца турнір па самба. У вагавай катэгорыі 72 кг беларуска Анжэла Жылінская стала сярэбраным прызёрам. Анфіса Капаева (50 кг) стала чэмпіёнкай ІІ Гульняў краін СНД. Таццяна Мацко (59 кг) стала сярэбраным прызёрам спаборніцтваў. Уладальнікамі бронзавых медалёў сталі Уладзіслаў Будзь (вагавая катэгорыя 58 кг), Уладзіслаў Саяпін (71 кг), Аляксандр Круглік (88 кг) і Дзмітрый Хахлоў (звыш 98 кг).

Папоўнілася і скарбонка беларускіх плыўцоў. Сярэбранымі прызёрамі сталі Генрых Танкавіч (100 м, брас), Уладзіслаў Вялічка (1500 м, вольны стыль), а таксама каманда Беларусі ў складзе Івана Ганчара, Рамана Гальмака, Дар’і Жылінскай і Марыі Пучанковай (4×100 м, змешаная эстафета). Бронзавыя медалі заваявалі Максім Клікушын (200 м, батэрфляй), Лідзія Хрыстук (200 м, спіна), Даніла Бохураў (100 м, брас), Марыя Пучанкова (200 м, вольны стыль) і Ягор Купрэйчык (1500 м, вольны стыль).

У праграме спаборніцтваў па сучасным пяціборстве — эстафеты. Беларусы Мікіта Лысенка і Назар Сівіцкі сталі сярэбранымі прызёрамі гэтага віду праграмы. А Марыя Гнедчык і Міра Бурая — пераможцамі турніру. 

Сталі вядомыя пераможцы турніру па баскетболе 3×3. Мужчынскі турнір выйграла каманда «Беларусь-1», бронза ў другой беларускай зборнай. У жаночых спаборніцтвах беларуская каманда заняла другое месца, на трэцім — другая беларуская каманда.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.