Вы тут

У Беларусі намалацілі больш за 5 млн тон збожжа з улікам рапсу


У Беларусі намалацілі 5,178 млн т збожжа з улікам рапсу. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота БелТА

Па дадзеных на 13 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) убраны з 1,26 млн га, або 65,8% да ўборачнай плошчы. Намалочана 4,255 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33,8 ц/га.

Азімы рапс на зерне ўбраны з 325,1 тыс. га (99,2% да ўборачнай плошчы), намалочана 922,8 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 28,4 ц/га.

Лён выцераблены на 35,7 тыс. га, што складае 81,9% уборачнай плошчы. Пераварочванне стужак лёну праведзена на 12,8 тыс. га (35,7% да выцерабленага). Паднята льнотрасты на 4,42 тыс. га (10,14% да ўборачнай плошчы).

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.