Вы тут

«Беларусь і Азербайджан актыўна ўзаемадзейнічаюць у сферы спорту»


Беларусь і Азербайджан актыўна ўзаемадзейнічаюць у сферы фізкультуры і спорту. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка падчас сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра Азербайджана Шахінам Мустафаевым, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

«Мы традыцыйна разам з Азербайджанам актыўна развіваем сферу фізічнай культуры і спорту вышэйшых дасягненняў. Вы правялі Еўрапейскія гульні, потым мы эстафету падхапілі. Мы правялі гульні краін СНД і будзем вам урачыста перадаваць эстафету правядзення наступных гульняў. Дарэчы, хачу павіншаваць вашу каманду з паспяховым выступленнем на Гульнях. Падтрымліваем нашых азербайджанскіх сяброў ва ўсіх відах спорту», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Ён адзначыў, што Беларусь і Азербайджан вельмі актыўна развіваюць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, сёлета 30-годдзе дыпламатычных адносін. Тон двухбаковаму ўзаемадзеянню задаюць пастаянныя кантакты лідараў дзвюх краін, таксама рэгулярна сустракаюцца кіраўнікі ўрадаў. Наладжана і маладзёжнае супрацоўніцтва. «Спадзяюся, сённяшняя сустрэча паслужыць актывізацыі нашага ўзаемадзеяння ў сферах эканомікі, прамысловай кааперацыі, спорту, турызму, культуры», — дадаў віцэ-прэм’ер.

Сёння да сустрэчы з Ігарам Петрышэнкам Шахін Мустафаеў усклаў кветкі да стэлы на плошчы Перамогі і наведаў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.