Вы тут

«У фокусе нашай увагі — неабходнасць выбудоўвання шматпалярных адносін»


Мы павінны рухацца да фарміравання новай архітэктуры міжнароднай бяспекі, заснаванай на прынцыпах права, справядлівасці і ўзаемнага ўліку інтарэсаў усіх дзяржаў, заявіў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч на XI Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

Паводле яго слоў, беларускі бок — пастаянны і нязменны ўдзельнік форуму. «Гэта мае для нас асаблівае значэнне з улікам падыходаў нашай краіны да падтрымання міру і бяспекі», — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

«У фокусе нашай увагі былі і ёсць такія пытанні, як неабходнасць выбудоўвання шматпалярных адносін, забеспячэнне непадзельнасці бяспекі, няўхільнае выкананне міжнародных абавязацельстваў, умацаванне мер даверу паміж дзяржавамі. Разам з саюзнікамі і партнёрамі мы павінны рухацца да фарміравання новай архітэктуры міжнароднай бяспекі, заснаванай на прынцыпах права, справядлівасці і ўзаемнага ўліку інтарэсаў усіх дзяржаў», — адзначыў дзяржсакратар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.