Вы тут

Пархомчык расказаў пра паскоранае развіццё беларускага аўтапрама


Беларуская аўтамабільная прамысловасць будзе развівацца паскоранымі тэмпамі, прырастаць дадатковымі праектамі і магутнасцямі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«У мінулым годзе мы вырабілі каля 30 тыс. аўтамабіляў, і на рынку не хапала гэтай прадукцыі, — падкрэсліў ён. — Прэзідэнтам была пастаўлена жорсткая задача выпусціць у бягучым годзе 60 тыс. легкавых аўтамабіляў, і яна будзе выканана. Ужо 40 тыс. аўтамабіляў выраблена і рэалізавана. Важная задача — лакалізацыя кампанентнай базы гэтых аўтамабіляў. Наступны год будзе вельмі складаным для кампаніі „БЕЛДЖЫ“: мы павінны стварыць за кароткі перыяд штамповачную вытворчасць, каб вырабляць усе кампаненты кузава для нашага прадпрыемства. Акрамя таго, трэба стварыць вытворчасць па зварцы канструкцый. Таму пераходзім да этапу стварэння дадатковых магутнасцей з разліку 80 тыс. аўтамабіляў у год пры двухзменным рэжыме работы».

Паралельна абмяркоўваюцца пытанні глыбокай лакалізацыі, уключаючы рухавік унутранага згарання. «У нас ёсць пагадненне з адной з кітайскіх кампаній, якая ўжо даставіла два красоверы на сертыфікацыю, — удакладніў Пётр Пархомчык. — Новыя машыны не будуць перасякацца з вырабляемай СЗАТ «БЕЛДЖЫ» прадукцыяй. Гэтыя красоверы больш дарагія і адносяцца да бізнес-класа. У бліжэйшы час мы павінны іх сертыфікаваць. З верасня да нас паступаюць машынакамплекты для іх вытворчасці. Зборку будзем весці на вядомым прадпрыемстве «Юнісан».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.