Вы тут

Па-летняму цёпла


Да плюс 31 градуса і дажджы з навальніцамі абяцаюць сіноптыкі ў Беларусі на бягучым тыдні. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


У сераду, 30 жніўня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны абяцаюць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час у заходніх раёнах месцамі прагназуюцца моцныя дажджы; у асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Уначы чакаецца плюс 15—21 градус, днём — плюс 27—34. Па захадзе слупкі падымуцца да плюс 24—26 градусаў.

Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў, у чацвер услед за атмасферным фронтам у краіну пачне паступаць умерана цёплая няўстойлівая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Таму тэмпературны фон панізіцца: ночы стануць свяжэйшыя, ды і днём ужо будзе не так горача. Толькі па ўсходзе паветра яшчэ паспее прагрэцца да высокіх тэмператур.

У чацвер, 31 жніўня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 14 да плюс 20 градусаў. Днём — плюс 20—27 градусаў, а па ўсходзе — плюс 28—31.

У пятніцу, 1 верасня, ноччу месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Днём пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ноччу дасягне плюс 10—17 градусаў, а днём — плюс 19—26.

У суботу, 2 верасня, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Уначы тэмпература будзе вагацца ад плюс 8 градусаў па поўначы да плюс 16 па паўднёвым усходзе. Днём паветра прагрэецца да плюс 20—27.

У нядзелю, 3 верасня, ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 градусаў па ўсходзе да плюс 16 па захадзе. Днём чакаецца плюс 21—28 градусаў, па поўначы месцамі плюс 19—20.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.