Вы тут

Арына Сабаленка стане першай ракеткай свету


У традыцыйным аглядзе «Звязды» — самыя важныя спартыўныя навіны.


Фота: БелТА.

Пазіцыя тыдня. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пасля заканчэння US Open стане першай ракеткай свету. На гэтай пазіцыі яна зменіць польскую тэнісістку Ігу Свёнтак. Польская спартсменка ўзначальвала рэйтынг WTA з красавіка 2022 года. Для захавання першай пазіцыі ёй трэба было выступіць на US Open лепш, чым Арына Сабаленка. Але Іга Свёнтак выбыла з турніру ў матчы 1/8 фіналу. Арына Сабаленка працягвае барацьбу за тытул. Яна выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, разграміўшы францужанку Клару Бюрэль. За выхад у чвэрцьфінал турніру Арына будзе змагацца з Дар’яй Касаткінай з РФ. У пачатку сезона Арына Сабаленка абяцалі, што зробіць усё магчымае, каб скончыць год першай ракеткай свету.

Герой тыдня. У Сочы працягваецца Кубак Расіі па спартыўнай гімнастыцы з удзелам беларускіх спартсменаў. Беларус Ягор Шарамкоў стаў пераможцам у вольных практыкаваннях. За сваю праграму ён зарабіў 14,733 ачка. Амаль на паўбала беларус апярэдзіў алімпійскага чэмпіёна з Расіі Мікіту Нагорнага. Блізкі да п'едэстала сёння быў яшчэ адзін беларускі гімнаст Мікіта Парфяновіч — у практыкаванні на кані наш спартсмен стаў чацвёртым.

Лічба тыдня. 118 медалёў заваявалі беларускія весляры на Кубку Добрай волі, які прайшоў у Маскве. У скарбонцы беларускай каманды 42 залатыя, 37 сярэбраных і 39 бронзавых узнагарод. Акрамя нашых весляроў, удзел у міжнародных спаборніцтвах сярод юніёрскіх, маладзёжных і асноўных складаў прынялі атлеты з Расіі, Узбекістана, Таджыкістана і Казахстана.

Медалі тыдня. У паўночнамакедонскім горадзе Берава скончыўся турнір па настольным тэнісе Zegіn Open 2023, удзел у якім прынялі больш за сто спартсменаў з дзесяці краін, у тым ліку і з Беларусі. Нашы спартсмены заваявалі пяць узнагарод. Пераможцамі турніру сталі Нікан Шутаў (юніёры), Лізавета Цімашкова (юніёркі) і Яна Жадзько (дзяўчаты). Акрамя таго, Лізавета Цімашкова і Яна Жадзько сталі бронзавымі прызёрамі ў жаночым адзіночным разрадзе.

Аб'ява тыдня. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пацвердзіў, што беларускія і расійскія атлеты не выступяць на Азіяцкіх гульнях 2023 года ў Кітаі. У МАК адзначылі, што канцэпцыю ўдзелу ў Азіяцкіх гульнях спартсменаў дзвюх краін dывучылі. Ідэя аказалася «нядзейснай па тэхнічных прычынах». Азіяцкія гульні пройдуць у кітайскім Ханчжоў з 23 верасня lа 8 кастрычніка. Генасамблея Алімпійскага савета Азіі ў ліпені выступіла ў падтрымку прапановы дапусціць спартсменаў Беларусі і Расіі да ўдзелу ў Гульнях. Як чакалася, для атлетаў гэтых краін выдзеляць 500 квот, а допускам для іх зоймуцца міжнародныя федэрацыі. Адзначалася, што беларускія і расійскія атлеты змогуць спаборнічаць толькі ў індывідуальных відах спорту. Для беларускіх і расійскіх спартсменаў удзел у Азіяцкіх гульнях быў бы магчымасцю заваяваць пуцёўку на Алімпійскія гульні 2024 года. Адносна выступлення атлетаў дзвюх краін у Парыжы МАК пакуль нічога не вырашыў.

Каманды тыдня. У рамках Міжнароднага фестывалю баскетбола 3×3 «Канцэрна Расэнергаатам» адбыўся турнір «Смаленская крэпасць», дзе выступілі і беларускія каманды. Па выніках турніру жаночая і мужчынская зборныя Беларусі па баскетболе 3×3 заваявалі сярэбраныя ўзнагароды. Састаў жаночай каманды «Беларус» — Анастасія Бабак, Ганна Лапо, Ульяна Скіба, Алена Цітавец. Трэнер — Валянціна Навойчык. Мужчынскую зборную прадстаўлялі Арцём Брашко, Аляксей Навойчык, Ілья Мілашэўскі, Антон Зарэцкі. Трэнер — Аляксей Лашкевіч. Таксама мужчынская каманда «Мінск» стала бронзавым прызёрам турніру. Медалістамі турніру сталі Сяргей Вабішчэвіч, Ян Марынін, Максім Каратцоў, Максім Сазонаў. Трэнер — Аляксей Лашкевіч.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.