Вы тут

Як па новым указе атрымаць або абмяняць пашпарт пражываючым за граніцай


Міністэрства замежных спраў Беларусі пракаменціравала змяненні ў парадку выдачы дакументаў пасольствамі і консульствамі, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт ведамства.


Указ Прэзідэнта нумар 278 «Аб парадку выдачы дакументаў і ажыццяўлення дзеянняў» уступае ў сілу 7 верасня. Ён уносіць змяненні ў пералік консульскіх дзеянняў і адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюць замежныя ўстановы па заявах грамадзян.

У прэс-службе МЗС праінфармавалі, што пасольствы і консульствы будуць па-ранейшаму займацца пытаннямі грамадзянства, консульскага ўліку, рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, афармленнем пастаяннага пражывання за межамі Беларусі. Таксама яны будуць і далей выдаваць пасведчанні па вяртанне ў Беларусь, засведчваць завяшчанні, згоды, адмовы, засведчваць правільнасць копій і сапраўднасць подпісу на дакументах.

Разам з тым пасольствы і консульствы больш не ўпаўнаважаны займацца выдачай, абменам, прадаўжэннем усіх відаў пашпартоў і ідэнтыфікацыйных картак. Такія дзеянні можна ажыццявіць на тэрыторыі Беларусі.

«Грамадзяне, якія аформілі пастаяннае пражыванне за межамі Беларусі і стаяць у загранустановах на пастаянным консульскім уліку, змогуць звяртацца па пытаннях абмену пашпартоў у галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС або ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі УУС па месцы апошняй рэгістрацыі ў Беларусі (па месцы апошняга жыхарства бацькоў — для асоб, якія не пражывалі ў рэспубліцы)», — расказалі ў прэс-службе.

Апастыль таксама будзе прастаўляцца ў адным з кампетэнтных органаў у Беларусі (МЗС, Мінадукацыі, Мінюст і галоўныя ўпраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама і аблвыканкамаў — у залежнасці ад тыпу дакумента). Падача дакументаў магчыма толькі асабіста ўладальнікам або іншай асобай пры прад’яўленні даверанасці, аформленай у краіне.

«Асабістая падача дакументаў у зацікаўлены орган таксама прадугледжана па шэрагу іншых адміністрацыйных працэдур, пералічаных у адпаведным дадатку да ўказа (для атрымання даведак ЗАГС, паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (акрамя смерці) і інш.)», — дадалі ў МЗС.

Звароты, пададзеныя да ўступлення ў сілу ўказа, разглядаюцца ў парадку, дзеючым раней.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.