Вы тут

Рыхтуем пасадачны матэрыял для часнаку загадзя


Якасны пасадачны матэрыял — галоўная ўмова атрымання добрага ўраджаю. Таму вельмі важна правільна адабраць і падрыхтаваць зубкі часнаку яшчэ да пасяўной.


Фота: pixabay.com

Два зубкі — добра, а адзін — горш

Прынята лічыць, што дробны часнок ужо вырадзіўся і для сяўбы непрыдатны. З аднаго боку, гэта так: дробныя зубкі ці трэба пускаць на ежу, ці высаджваць асобна, каб яны не блыталіся сярод сваіх здаровых «калег».

Але і буйныя зубкі не ўсё прыдатныя. Калі ў галоўцы ўсяго 2-3 штукі, гэта кажа аб выраджэнні, і для пасадкі такія зубкі не прыдатныя, хай нават яны будуць самымі буйнымі ва ўсім ураджаі.

Яшчэ горш, калі замест галоўкі вырас буйны адназубак. Звычайна гэта вітаецца пры сяўбе паветраных цыбулінак. Там чым буйнейшы адназубак — тым лепш. Атрыманне з зубка адназубка кажа пра моцнае загушчэнне, няправільнае вырошчванне і непрыдатнасць такога матэрыялу для сяўбы.

Калі часночная дзяльба?

Загадзя часнок не дзеляць на зубкі. Правільна, калі дзяльба галовак на зубкі прайшла за чатыры-пяць дзён да сяўбы. «Распрануць» іх раней — значыць падвергнуць рызыцы пашкоджвання грыбнымі хваробамі і проста ўсыхання.

Спачатку галоўкі сартуюць па памеры, адбіраючы на насенне самыя буйныя і правільнай формы, з іх і будзе атрыманы найлепшы пасадачны матэрыял. Калі такіх мала — не бяда, адбірайце цыбуліны сярэдняга памеру. Галоўнае, каб часночыны адбіраліся не менш за 40 мм у дыяметры. Тое, што больш, можна лічыць прыдатным на насенне. Калі пачняце «сераднякоў» дзяліць на зубкі, пакіньце самыя буйныя. Астатнія можна выкарыстаць у ежу.

Асцярожна: дно!

Памятаем, што лушчаць зубкі за чатыры-пяць дзён да пасадкі. Пры падзеле на зубкі звяртаюць адмысловую ўвагу, каб з зубкамі не заставалася і донца. Яно будзе перашкаджаць расці новым караням, працуючы коркам. У выніку расліна атрымаецца кволай і галоўку сфарміруе малюсенькую.

Атрыманыя зубкі абавязкова падзяляюць на тры фракцыі: буйныя (6 г і больш), сярэднія і дробныя. Для сяўбы бяруць самую буйную фракцыю. Калі яе не хапае, дабіраюць з сярэдняй. Але розныя фракцыі высаджваюць асобна.

Пасадка несартаванымі зубкамі прыводзіць да неадначасовага паспявання часнаку, што ўскладняе ўборку і павялічвае страты. Выбракоўваюць таксама зубкі з цёмнымі плямамі, бо яны не забяспечваюць з'яўленне масавых усходаў, а прыводзяць да выпадзення раслін у пасевах і да недабору прадукцыі. Калі ў пасадачным матэрыяле трапляецца шмат хворых зубкоў, то яго цалкам бракуюць.

Ці варта апуха кажуха?

Часнок, які дае стрэлкі, размнажаць зубкамі сапраўдных цыбулін нявыгадна з-за вялікіх выдаткаў пасадачнага матэрыялу (18-28 % ад атрыманага ўраджаю). Найлепшыя вынікі па зімаўстойлівасці, прадукцыйнасці, якасці атрымліваюць пры пасадцы адназубкаў, якія вырашчаныя з паветраных цыбулін.

Ванна для часнаку

Перад пасадкай часнаку зубкі на 24 гадзіны замочваюць у растворы мікраэлементаў. Для гэтага разводзяць у 10 л вады 10-20 г борнай кіслаты, 1-3 г сернакіслага цынку, 3-5 г меднага купарвасу і 1-2 г марганцу.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.