Вы тут

Надвор'е. Прыпячэ да плюс 31


Як і прадказвалі айчынныя сіноптыкі, першая дэкада верасня па тэмпературным рэжыме апынулася ў асноўным на 1—3 градусы вышэй за кліматычную норму. Толькі ў асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей тэмпература паветра была ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў. Пры гэтым, паводле папярэдніх ацэнак, цёплай будзе і другая дэкада верасня. Так, у першай палове гэтага тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны працягне вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, пры гэтым у паўднёва-заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў цёплай паветранай масы міжземнаморскага паходжання. Істотных ападкаў па краіне не чакаецца, а тэмпература паветра ў асноўным будзе каля на 1—4 градусы вышэй за кліматычную норму, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


Даволі кантраснае надвор'е чакаецца ў аўторак. У гэты дзень будзе пераважна без ападкаў. Раніцай у некаторых раёнах слабы туман і досыць холадна — месцамі па ўсходзе краіны 3—5 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 23 градусаў па паўночным усходзе да плюс 29 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Практычна без ападкаў і ў сераду. Уначы і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 7 градусаў па ўсходзе да плюс 17 градусаў па захадзе краіны. Днём паветра прагрэецца да 22—28 градусаў, а ў паўднёва-заходніх раёнах — да 31 цяпла.

У чацвер нас чакаюць грыбныя ападкі, таму што ўначы будзе максімальная вільготнасць. У цёмны час сутак пераважна па заходняй палове краіны, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У некаторых раёнах навальніцы, удзень моцныя дажджы і ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 градусаў на ўсходзе да плюс 17 градусаў на захадзе краіны. Днём слупкі тэрмометраў пакажуць 17—24 градусы, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах — да 28 градусаў цяпла.

Паводле папярэдняга прагнозу сіноптыкаў, у канцы тыдня фон атмасфернага ціску зноў пачне павышацца, і ападкаў будзе няшмат. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі па краіне магчымыя непрацяглыя туманы.

У пятніцу ноччу і раніцай месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы прагназуецца ад 8 градусаў па паўночным захадзе да плюс 16 градусаў па паўднёвым усходзе. Днём тэмпература павысіцца да 17—24 градусаў, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах — да плюс 26 градусаў.

У суботу будзе пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў некаторых раёнах слабы туман. Уначы чакаецца 5—11 градусаў, а месцамі — да плюс 14 градусаў. Максімальная тэмпература днём складзе 19—26 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.