Вы тут

Лукашэнка арыентуе парламент цяперашняга склікання на вырашэнне ўсіх задач у развіццё Канстытуцыі да заканчэння паўнамоцтваў


Ад сустрэч урачыстых — да рабочых. Пасля цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Старшыню Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанку. Парламент цяперашняга склікання ўжо заканчвае сваю работу. У лютым на адзіным дні галасавання будзе абраны новы састаў.


Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў Старшыні Палаты прадстаўнікоў яго ўражаннямі ад работы цяперашняга парламента, спытаў, што атрымалася, а што яшчэ трэба зрабіць. «Хаця мы яшчэ не адзін раз вернемся да гэтага пытання, каб сфарміраваць нармальны састаў будучага парламента», — заўважыў ён. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, хоць новы парламент будзе абіраць народ, неабходна падрабязна праінфармаваць людзей аб сітуацыі, аб тым, як працаваў парламент. Прэзідэнт звярнуў увагу, што людзям трэба нагадаць пра функцыі парламента. Па яго словах, яшчэ з савецкіх часоў склалася меркаванне, што дэпутаты павінны і дах рамантаваць, і плот папраўляць. Але сёння парламент невялікі па колькасці. І галоўная работа дэпутатаў парламента — заканатворчасць.

«Ацэньваючы парламент, сказаць, што недзе нейкія былі недахопы, я не магу, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Не было прыкметных недахопаў і ляпаў у рабоце цяперашняга складу парламента». Але, па словах кіраўніка дзяржавы, гэта яшчэ не падвядзенне вынікаў работы дэпутатаў гэтага склікання. Таксама Прэзідэнт адзначыў, што павінен пабываць у парламенце пасля выбараў на апошняй сесіі гэтага склікання.

«Задача на дзясятую сесію — трэба ўсе задачы вырашыць, якія стаяць перад нашым парламентам, таму што новаму складу не варта гэта пакідаць. Ды і мы можам гэта вырашыць. У развіццё нашай Канстытуцыі трэба ўсе законы прыняць. Хацелася б пачуць, што ў нас там засталося, быццам бы нядрэнна ідзём у гэтым плане», — сказаў Прэзідэнт. Ён таксама падкрэсліў, што гатовы адрэагаваць на праблемы, просьбы дэпутатаў, калі яны ёсць.

«Увогуле, ядро парламента нядрэннае, дэпутаты не баяцца выходзіць да людзей, у сродках масавай інфармацыі лідараў парламента мы бачым. Але наступны парламент, натуральна, будзе адрознівацца ад цяперашняга, бо і задачы глабальныя, і сітуацыя няпростая», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што работа дэпутацкага корпуса гэтага склікання будавалася зыходзячы з новых палітычных, эканамічных рэалій. «Праца была вельмі напружаная: за дзявятую сесію мы прынялі 112 законапраектаў, з іх шэсць распрацаваны дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў (а ўвогуле гэтае скліканне распрацавала 10 законапраектаў)».

Валерыя СЦЯЦКО


Створана заканадаўчая база для правядзення адзінага дня галасавання і фарміравання УНС

У размове з журналістамі Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што адным з асноўных кірункаў работы парламентарыяў у час папярэдніх сесій было прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй. «Неабходна было адкарэкціраваць 88 законаў. Гэтая работа ўжо праведзена па 79 законах. Засталося яшчэ прывесці ў адпаведнасць 9 законаў, 5 з іх сёння знаходзяцца ў Палаце прадстаўнікоў, 4 — паступяць у найбліжэйшы час», — расказаў ён. Па словах спікера Палаты прадстаўнікоў, створана ўся неабходная заканадаўчая база для правядзення ў 2024 годзе адзінага дня галасавання і фарміравання Усебеларускага народнага сходу.

Цяпер дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працуюць у сваіх акругах, сустракаюцца з насельніцтвам, тлумачаць сутнасць канстытуцыйных змяненняў і той палітыкі, якая праводзіцца дзяржавай, Прэзідэнтам і накіравана на забеспячэнне міру, стабільнасці і развіцця Беларусі. Таксама, па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, у найбліжэйшы час дэпутатам трэба прыняць шэраг законапраектаў, якія ўжо знаходзяцца там на разглядзе. У прыватнасці, законапраекты аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці, страхавой дзейнасці, ліцэнзаванні, дзяржзакупках, прадпрымальніцтве.

«Безумоўна, тым складам парламента, які цяпер дзейнічае, мы пастараемся папрацаваць так, каб новаму складу засталася мінімальная колькасць законапраектаў з такім разлікам, каб яны маглі плаўна ўвайсці ў заканатворчы працэс», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Дзясятая сесія Палаты прадстаўнікоў адкрыецца 19 верасня 2023 года. Асноўная задача — завяршыць работу па прывядзенні законаў у адпаведнасць са зменамі ў Канстытуцыі. Важнае значэнне мае таксама прыняцце на сесіі бюджэтна-падатковага пакета на 2024 год. Формы ўдзелу дэпутатаў у яго падрыхтоўцы адладжаны, і адпаведныя профільныя камісіі пачалі работу.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.