Вы тут

Лагістычныя кампаніі Кітая адзначаюць паляпшэнне дзелавога клімату


Каля 70 працэнтаў лагістычных кампаній КНР, апытаных Кітайскай федэрацыяй лагістыкі і закупак, адзначылі паляпшэнне дзелавога клімату ў краіне, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У апытанні федэрацыі даследуюцца ўмовы вядзення бізнесу лагістычнымі кампаніямі па дзесяці аспектах, у тым ліку падатковае і фінансавае асяроддзе. Больш за 60 працэнтаў апытаных дзяржаўных лагістычных прадпрыемстваў паведамілі аб паляпшэнні дзелавога асяроддзя ў параўнанні з мінулым годам. Амаль 50 працэнтаў апытаных прыватных лагістычных кампаній паказалі, што іх бізнэс паляпшаецца.

Пры гэтым найбольш істотнымі праблемамі названы жорсткая рынкавая канкурэнцыя, высокія аперацыйныя выдаткі і недастатковы рынкавы попыт. Тым не менш, як паказала апытанне, большасць кампаній выказалі ўпэўненасць у дасягненні сваіх гадавых мэтаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.