Вы тут

Падпісана пагадненне паміж СПБ і пісьменнікамі Якуціі


У час працы дыскусійнай пляцоўкі «Чынгіз Айтматаў і сучаснасць» на XVI Форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў-удзельнікаў СНД у Бішкеку Кыргызстан) падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Саюзам пісьменнікаў Якуціі (Рэспубліка Саха, Расійская Федэрацыя). З беларускага боку дакумент падпісаў старшыня СПБ Алесь Карлюкевіч, з якуцкага — народны паэт Якуціі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Саха (Якуція) імя П. А. Айунскага Наталля Харламп’ева.


— Галоўны змест, які мы ўкладваем у развіццё нашых адносін, — пракаменціравала падзею Наталья Іванаўна, — гэта задача па знаёмству нашых чытачоў з творчасцю нашых пісьменнікаў на родных мовах: беларусаў — з творчасцю якутаў, якутаў — з творчасцю беларусаў. Мастацкі пераклад — няпросты ўчастак літаратурнай працы. І калі выправіўся ў гэты шлях, то павінен ведаць, што вартыя, годныя здзяйсненні прыйдуць пасля немалых укладанняў, пасля траты многіх сіл. Нам вельмі хацелася б, каб у Беларусі загучалі на мове Купалы і Коласа вершы і проза Сафрона Данілава, Сямена Данілава, нашага класіка Алексея Кулакоўскага, ды і многіх нашых сучаснікаў. 

Кіраўнікі пісьменніцкіх арганізацый дамовіліся, што ў выпуску перакладного беларускага альманаха «Далягляды 2024» будзе змешчаны асобны раздзел «Якуцкая літаратура». Наталля Харламп’ева ўжо з Бішкека дала даручэнне сваім творчым паплечнікам скласці і зборнік лепшых твораў якуцкіх пісьменнікаў, адрасаваных юнаму чытачу. Хутчэй за ўсё такое выданне пабачыць свет у Мінску ўжо да чарговага міжнароднага кніжнага кірмашу ў сакавіку 2024 года. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.