Вы тут

Аляксандр Румак: Моц нашай краіны — у адзінстве


Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак расказаў карэспандэнту «Звязды», як жывуць у нашай краіне прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў і чым блізкая для іх Беларусь.


Фота: БелТА

— У Беларусі, па даных перапісу 2019 года, жывуць прадстаўнікі 156 нацыянальнасцяў. Самыя вялікія па колькасці, акрамя беларусаў, рускія, а таксама палякі, украінцы і яўрэі. Гэтыя нацыі традыцыйна жывуць на беларускай зямлі.

— Як жывецца прадстаўнікам іншых нацыянальнасцяў на нашай зямлі?

— Моц нашай краіны — у адзінстве ўсіх нацыянальнасцяў, усіх канфесій, якія жывуць тут, у згодзе, не адчуваючы канфліктаў ці сутыкненняў. Вельмі важна, што кіраўніцтва краіны, усе галіны ўлады разумеюць, што неабходна, каб гэтыя мір і згода захоўваліся. У нас заканадаўча замацавана роўнасць усіх людзей незалежна ад нацыянальнасці, канфесійнай прыналежнасці. Вядома, падобныя законы ёсць ва ўсіх краінах, але забяспечыць на практыцы іх выкананне, добрыя адносіны паміж людзьмі не ўсюды ўдаецца. Прэзідэнт нашай краіны, і ўрад, і мясцовыя органы ўлады праводзяць палітыку на аб’яднанне ўсіх людзей.

Традыцыі беларускага народа — гэта міралюбства, добрасуседства, павага да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў. Пры гэтым культура людзей іншых нацыянальнасцяў узбагачае культуру беларускага народа. Сведчаннем гэтага з’яўляецца Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які праходзіць раз на два гады ў Гродне. Яго чарговае адкрыццё было ў мінулую суботу ў рамках Дня горада Мінска. Гэта першы этап, затым пройдуць адборачныя этапы ў абласцях, дзе вызначацца калектывы, якія выступяць у Гродне.

Дзяржава актыўна аказвае дапамогу ў падтрымцы культурных традыцый прадстаўнікам розных нацыянальнасцяў. На гэта выдаткоўваюцца сродкі з бюджэту. Яркія нацыянальныя касцюмы, якія неабходны для ўдзелу ў розных мерапрыемствах, набываюцца за кошт бюджэтных грошай, што размяркоўваюцца згодна з заяўкамі. Таксама аказваецца дапамога ў выданні розных буклетаў і брашур, якія дэманструюць, як жывуць у нашай краіне людзі той ці іншай нацыянальнасці.

— Нядаўна прадстаўнікі нацыянальных аб’яднанняў пабывалі на экскурсіі ў Палацы Незалежнасці…

— Вельмі хацелася арганізаваць такое мерапрыемства, каб паказаць яшчэ раз, людзі якіх нацыянальнасцяў жывуць у краіне, а яны, у сваю чаргу, вельмі хацелі ўбачыць Палац Незалежнасці, сімвал нашай дзяржаўнасці, дзе выпрацоўваецца палітыка міру і стварэння, якая дазваляе рэалізаваць сябе прафесійна, творча, ствараць сем’і, выхоўваць дзяцей. Мне здаецца, гэта яркае пацвярджэнне напярэдадні Дня народнага адзінства таго, што сіла беларускага народа ў адзінстве, непарыўнасці традыцый, культуры, каштоўнасцяў.

— Цяпер мы з’яўляемся сведкамі супрацьстаяння паміж Польшчай, краінамі Балтыі і нашай краінай. Як у Беларусі адчуваюць сябе палякі, якіх у нашай краіне жыве нямала?

— Гэта найперш палітычныя супярэчнасці, выкліканыя агрэсіўнымі дзеяннямі кіраўніцтва Польшчы і краін Балтыі. А палякі, паўтаруся, трэцяя па колькасці нацыянальнасць у нашай краіне. Яны стагоддзямі жывуць на нашай зямлі. І прадстаўлены ва ўсіх органах улады, на самых высокіх пасадах: гэта і міністры, і дэпутаты, і кіраўнікі мясцовых органаў улады. Нацыянальнай прыкметы не існуе пры выбранні ці прызначэнні на тую ці іншую пасаду.

Наша дзяржава заўсёды паказвала прыклад талерантных адносін. Гэта і ўсім вядомы бязвіз, які дае магчымасць прыязджаць да нас жыхарам суседніх дзяржаў. Прэзідэнт неаднойчы казаў, што суседзяў не выбіраюць, яны ад Бога, і людзі спакойна ехалі і едуць у Беларусь.

Безумоўна, нашы людзі адчуваюць пэўны дыскамфорт з-за абмежаванняў, якія ўводзяцца з закрыццём прыгранічных пунктаў пропуску, тым больш што шмат сваякоў і блізкіх жыве ў суседніх краінах. Але сваім адкрытым добрасуседскім стаўленнем мы паказваем жыхарам Польшчы і краін Балтыі, што можа быць і іншая палітыка ў адносінах да сваіх суседзяў. Я ўпэўнены, што гэтыя супярэчнасці, якія ёсць цяпер, будуць пераадолены, а добрасуседскія кантакты паміж простымі людзьмі застануцца назаўсёды.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.